Прэзентацыя кнігі "Алесь Бяляцкі" з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата Наталлі Пінчук у Вільні

6:00 PM
Tuesday 28 March 2023
Вільнюс, Літва
, Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20)
Прэзентацыя кнігі "Алесь Бяляцкі" з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата Наталлі Пінчук у Вільні

У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні 28 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі “Алесь Бяляцкі”, прысвечаная палітзняволенаму беларускаму праваабаронцу і нобелеўскаму лаўрэату міру Алесю Бяляцкаму.

Удзел у прэзентацыі возьме Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы, а таксама сябры і паплечнікі нобелеўскага лаўрэата.

Кніга “Алесь” пабачыла свет напрыканцы мінулага года дзякуючы выдавецтву “Полацкія лабірынты” і Беларускаму ПЭН-цэнтру.

Першая прэзентацыя кнігі адбылася ў Вільні ў межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова 11 лютага.

Пра што кніга? Выданне складаецца з тэкстаў, апублікаваных у незалежных беларускіх СМІ і ў інтэрнэт-блогах Алеся Бяляцкага, успамінаў розных часоў, вытрымак з ягоных лістоў на волю, а таксама з выказванняў калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага, праз якія можна паглядзець на тое, якім Алесь быў у іх жыцці. Уключаны ў кнігу таксама і знакавыя фотаздымкі Алеся.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН Цэнтр і іншыя ініцыятывы.

Запрашаем жадаючых наведаць прэзентацыю, якая адбудзецца ў аўторак 28 сакавіка ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20).

Пачатак у 18 гадзін.

See more news

Lawtrend: Ликвидация некоммерческих организаций в Беларуси 2021-2023
02 June 2023, 11:36 AM
Lawtrend: Ликвидация некоммерческих организаций в Беларуси 2021-2023
Одной из форм давления на беларусские организации гражданского общества в поствыборный период после 2020 года является кампания по их массовой ликвидации. Данная кампания носит беспрецедентный характер по своему масштабу.
Комитет защиты журналистов о Протасевиче: «Это решение не затмит позор страны в отношении свободы прессы»
02 June 2023, 11:00 AM
Комитет защиты журналистов о Протасевиче: «Это решение не затмит позор страны в отношении свободы прессы»
Комитет защиты журналистов приветствовал помилование журналиста Рамана Пратасевича и призвал к немедленному освобождению всех других представителей прессы, заключенных в тюрьму за свою работу.
Дзень абароны дзяцей: як у Беларусі пераследуюць падлеткаў
02 June 2023, 8:39 AM
Дзень абароны дзяцей: як у Беларусі пераследуюць падлеткаў
З нагоды Дня абароны дзяцей "Вясна" распавядае, як у 2023 годзе беларускія ўлады пераследуюць падлеткаў паводле палітычных матываў.
«Вясна»: Высылка замежнікаў з Беларусі па палітычных матывах на практыцы і па законе
02 June 2023, 8:13 AM
«Вясна»: Высылка замежнікаў з Беларусі па палітычных матывах на практыцы і па законе
Разбіраемся з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам, ці законная высылка за «пратэсную» і «экстрэмісцкую» дзейнасць, як праходзіць гэта працэдура на практыцы і як цяпер ажыццяўляецца высылка ўкраінцаў, калі ва Украіне ідзе паўнамаштабная вайна.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці