Альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі дасланы ў ААН

15 лютага 2022, 07:32
Альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі дасланы ў ААН

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" накіраваў альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Актывісты арганізацыі адзначаюць, што ў Беларусі назіраецца працяглая дыскрымінацыя моладзі ў Беларусі: затрыманне і адлічэнне з універсітэтаў студэнтаў і студэнтак, больш за 439 палітвязняў з'яўляюцца маладымі людзьмі, адбываецца масавая ліквідацыя няўрадавых арганізацый. Гэта ўсё заіфксавана ў альтэрнатыўным дакладзе, які будзе разгледжаны на 71-й сесіі Камітэта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, якая пройдзе з 14 лютага па 4 сакавіка. 

studenty_90_marsh.jpegМарш студэнтаў у 2020 годзе

Прававая сітуацыя ў Беларусі радыкальна пагоршылася пасля выбараў у жніўні 2020 года. Больш за 400 няўрадавых арганізацый былі ліквідаваны. Многія з іх працавалі ў галінах, звязаных з эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі. Для многіх прадстаўнікоў і прадстаўніц гэтай сферы гэта азначае канец іх працы, паколькі за дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі прадугледжана крымінальная адказнасць.

Па стане на 12 лістапада 2021 года зафіксавана 492 выпадкі затрымання студэнтаў і студэнтак Міністэрствам унутраных спраў і 529 выпадкаў ціску з боку адміністрацый ВНУ (296 з якіх скончыліся адлічэннем). Гэта сведчыць пра беспрэцэдэнтны наступ не толькі на сацыяльныя і культурныя правы моладзі ў Беларусі, але і пра немагчымасць для ўсіх маладых беларусаў і беларусак мець права на адукацыю.

Па дадзеных Паваабарончага цэнтра “Вясна”, больш за 439 палітвязняў маюць дату нараджэння пасля 01.01.1986 г., гэта значыць з’яўляюцца маладымі людзьмі. Гэта відавочнае і беспрэцэдэнтнае парушэнне правоў маладых людзей у Беларусі.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” у 2020 годзе прадставіў Універсальны перыядычны агляд па правах маладых беларусаў і беларусак у Савет па правах чалавека ААН.

"Мы па-ранейшаму лічым, што правы моладзі ў Беларусі застаюцца пад пагрозай і працягваюць парушацца", – заяўляюць актывісты "РАДЫ".

Даклад будзе разгледжаны на 71-й сесіі Камітэта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, якая пройдзе з 14 лютага па 4 сакавіка 2022 года. Трансляцыя пасяджэння Камітэта будзе дасяжная тут.

Глядзiце таксама

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 мая 2025, 09:01
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 красавіка 2025, 12:53
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 красавіка 2025, 14:33
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці