«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ

06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ

Праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ "Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II". Канферэнцыя праходзіць 5-6 траўня ў Вене.

Дадатковыя сустрэчы па чалавечым вымярэнні служаць платформай для абмену думкамі паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ, інстытутамі АБСЕ, міжнароднымі арганізацыямі, грамадзянскай супольнасцю ды іншымі зацікаўленымі бакамі для абмеркавання выканання канкрэтных абавязальніцтваў АБСЕ ў галіне чалавечага вымярэння.

Другая дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні 2025 года прысвечаная абароне грамадзянскай прасторы, ролі праваабаронцаў і свабодзе мірных сходаў.

"Ва ўсім рэгіёне АБСЕ грамадзянская прастора скарачаецца, абмежаванні на свабоду мірных сходаў узмацняюцца, а праваабаронцы сутыкаюцца з праблемамі, якія растуць у час выканання сваёй працы", — гаворыцца ў анатацыі да канфрэнцыі.

На першым пасяджэнні былі разгледжаныя пагрозы свабодзе мірных сходаў, што растуць, уключна з празмерным ужываннем сілы, неабгрунтаванымі абмежаваннямі ды невымернымі пакараннямі. Там і выступіла Наталля Сацункевіч. Яна распавяла, што ў 2020 годзе ў Беларусі прайшлі масавыя мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і дзяржаўнага гвалту.

"Рэжым хутка ўсвядоміў сілу мірнага пратэсту — і адказаў рэпрэсіямі. З тых часоў людзей, якія выказвалі сваё меркаванне, каралі, прычым часцяком жорстка. Нацыянальныя законы аб мірных сходах застаюцца празмерна абмежавальнымі і не адпавядаюць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека", — адзначыла праваабаронца "Вясны".

Праз амаль пяць гадоў рэпрэсіі працягваюцца, сказала Наталля Сацункевіч і прывяла некаторыя звесткі: толькі ў 2024 годзе больш за 1 000 чалавек былі асуджаныя паводле артыкула 342 — толькі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Толькі ў мінулыя выходныя на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя людзі, некаторыя з якіх былі асуджаныя за ўдзел у пратэстах 2020 года.

"Каб паказаць вам маштаб рэпрэсій: у сярэднім штомесяц суды выносяць не менш за 143 палітычна матываваныя прысуды — каля сямі за працоўны дзень, — падзялілася праваабаронца "Вясны". — Сёння ў Беларусі немагчыма арганізаваць мірны пратэст, калі ён крытыкуе рэжым, падтрымлівае апазіцыю або заклікае да вызвалення палітвязняў. Дазволеныя толькі санкцыянаваныя дзяржавай мерапрыемствы".

Гэтыя парушэнні выходзяць за межы Беларусі, нагадала Сацункевіч: 26 студзеня 2025 года ў гарадах па ўсім свеце прайшлі акцыі пратэсту ў адказ на чарговыя фальсіфікаваныя выбары ў Беларусі. У адказ на гэта беларускі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, выявіў удзельнікаў мірных пратэстаў за мяжой і публічна прыгразіў ім завочным судом, канфіскацыяй маёмасці ды буйнымі штрафамі.

"Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта не проста рэпрэсіі, гэта сістэматычны наступ на асноўныя свабоды і злачынствы супраць чалавечнасці, — сказала падчас свайго выступу Наталля Сацункевіч. — Сітуацыя з палітычнымі вязнямі з'яўляецца неадкладнай і становіцца ўсё горш.

Я заклікаю вас распачаць канкрэтныя і скаардынаваныя дзеянні, каб запатрабаваць вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі і пакласці канец парушэнням правоў чалавека, якія працягваюцца".

Канферэнцыя "Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II" працягваецца ў Вене да 6 траўня.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 студзеня 2026, 16:39
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 снежня 2025, 21:00
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці