Андрэй Бастунец: «У нашай краіне ўсё знішчана, але мы працягваем працаваць»

06 чэрвеня 2022, 09:46
Андрэй Бастунец: «У нашай краіне ўсё знішчана, але мы працягваем працаваць»

Фота: Cérémonie à l’Unesco en l'honneur de la BAJ, le 3 juin 2022. RSF-Paul Pouchoux

3 чэрвеня ў Парыжы адбылася цырымонія ўручэння Сусветнай прэміі Юнэска імя Гільерма Кано за ўнёсак у абарону свабоду друку. Ад імя БАЖ прэмію атрымаў кіраўнік арганізацыі Андрэй Бастунец. Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» публікуе рэпартаж з цырымоніі.

 

«Рэпарцёры без межаў» (RSF) і 46 краін адзначылі мужнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў на цырымоніі ў ЮНЕСКА і асудзілі сітуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі, якая займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістаў у турмах.

У сувязі з гэтым RSF заклікалі ўрады зрабіць больш для абароны журналістаў і забеспячэнні права на інфармацыю.

Лаўрэат Сусветнай прэміі ЮНЕСКА імя Гільерма Кано за свабоду прэсы ў 2022 годзе, БАЖ атрымала гэтую ўзнагароду за смеласць і выключны ўнёсак у абарону свабоды прэсы на цырымоніі ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы 3 чэрвеня. Кандыдатуру БАЖ на атрыманне прэміі Гільерма Кано, прадстаўленую RSF, падтрымалі 46 краін.

«RSF аддае належнае мужнасці БАЖ перад спробамі тэрарыстычнай беларускай дзяржавы прымусіць замаўчаць усе незалежныя галасы», - сказаў генеральны сакратар RSF Крыстаф Дэлуар. «Мабілізацыя 46 краін у падтрымку БАЖ стала моцным сігналам, але яны не павінны спыняцца на дасягнутым. Прыйшоў час абнавіць механізмы абароны журналістаў і забяспечыць права на інфармацыю».

Партнёр RSF з 2004 года, БАЖ больш за 25 гадоў займаецца прасоўваннем і абаронай свабоды прэсы ў краіне, якая да ўварвання Расіі ва Украіну была самай небяспечнай для журналістаў у Еўропе. БАЖ адыграў важную ролю ў дакументаванні беспрэцэдэнтнага пераследу журналістаў, які адбыліся ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года.

Нягледзячы на тое, што 27 жніўня 2021 г. беларускія ўлады афіцыйна ліквідавалі БАЖ, правёўшы суд з мноствам парушэнняў, арганізацыя працягвае працаваць у імя незалежнай журналістыкі ў Беларусі.

Маштабны пераслед журналістаў беларускімі ўладамі працягваtцца, і цяпер у беларускіх турмах утрымліваюцца 28 работнікаў СМІ. У найбліжэйшыя некалькі дзён пяць журналістаў павінны паўстаць перад судом па сфабрыкаваных абвінавачаннях – ад арганізацыі пратэстаў да дзяржаўнай здрады, за што яны могуць быць пазбаўлены волі на тэрмін да 15 гадоў.

«Гэта не проста імёны і лічбы», - сказаў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. «Яны журналісты, а таксама блізкія сябры. Многія нашыя знаёмыя апынуліся пад крымінальным пераследам ці ў турме. Гэта трагедыя для нашай краіны, трагедыя для беларускай журналістыкі. Але мы працягваем працаваць, нягледзячы на тое, што ў нашай краіне ўсё знішчана. Многія з нашых сяброў па-ранейшаму працуюць, як у Беларусі, так і за мяжой. Мы нават павялічыліся, і зараз у нас ёсць аддзяленні ва Украіне і Грузіі, хаця гэта праўда, што многім нашым калегам зноў давялося пакінуць усё ва Украіне».

На гэтым трагічным фоне падтрымка БАЖ і яе дзейнасці ў абарону незалежнай журналістыкі з боку 46 дзяржаў з'яўляецца моцным сімвалам, які паказвае важнасць аднаўлення міжнародных абавязкаў у барацьбе за свабоду прэсы.

RSF прапанаваў Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу падвысіць эфектыўнасць сістэмы абароны журналістаў, заснаваўшы пасаду спецыяльнага амбасадара Генеральнага сакратара ААН па бяспецы журналістаў. Такі спецыяльны пасланнік зможа распрацаваць больш актыўныя міжнародныя дзеянні, каб лепш рэагаваць на напады на журналістаў.

RSF таксама заклікае да «пераасэнсаванай шматбаковасці», у якой незалежная грамадзянская супольнасць будзе больш інтэгравана, каб распрацоўваць інавацыйныя рашэнні, адаптаваныя да новых выклікаў, асабліва да выклікаў лічбавай эпохі.

 

Арыгінал артыкулу (на ангельскай мове) на сайце “Рэпарцёраў без межаў”

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці