Апошні шанец падаць скаргу на Беларусь у Камітэт па правах чалавека ААН

05 верасня 2022, 10:59
Апошні шанец падаць скаргу на Беларусь у Камітэт па правах чалавека ААН

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі заклікае падаваць індывідуальныя скаргі ў КПЧ ААН і абяцае дапамогу ў гэтым.

 

17 жніўня Беларусь заявіла аб намеры выйсці з Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Гэта значыць, калі рашэнне прымуць, беларусы больш не змогуць падаваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Калі вы:

  • НЕ знаходзіцеся ў Беларусі;

  • вас судзілі за ўдзел у мірных пратэстах і вы абскардзілі пастанову суда;

  • вас катавалі або ўтрымлівалі ў нечалавечых умовах і вы падавалі скаргу ў Следчы камітэт ці Пракуратуру –

тады ў вас застаўся апошні шанец падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН і пазмагацца за свае правы.

Напішыце на пошту, у дырэкт або тэлеграм-чат Міжнароднага камітэта па расследванні катаванняў у Беларусі, і яны дапамогуць правільна скласці скаргу.

Чат-бот: @ICTB2020_contact

Пошта: contact@torturesbelarus2020.org

Тэлеграм: @belarustorture2020

Сайт: https://torturesbelarus2020.org

 Пасля прыняцця закону застанецца 3 месяцы да поўнага выхаду Беларусі з Факультатыўнага пратакола, таму Міжнародны камітэт заклікае звярнуцца ў КПЧ як мага хутчэй.

 

Публікацыя паводле ТГ-канала Міжнароднага камітэта па расследванні катаванняў

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 верасня 2025, 09:23
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 жніўня 2025, 12:08
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 жніўня 2025, 11:16
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці