БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце арганізацыі стаць лепш!

22 лютага 2023, 15:18
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце арганізацыі стаць лепш!

Беларуская асацыяцыя журналістаў запусціла апытанне аўдыторыі, якое дапаможа камандзе лепш разумець патрэбы чытачоў у Беларусі і за мяжой. Гэтае апытанне не збірае кантактныя дадзеныя карыстальнікаў, а яго вынікі будуць скарыстаныя для паляпшэння прадуктаў БАЖ.

Чаму мы гэта робім?

БАЖ з'яўляецца настаўнікам, сябрам і памочнікам для беларускай супольнасці журналістаў. Мы працуем ужо 27 гадоў, дапамагаючы рынку развівацца, журналістам прафесійна расці, абараняем іх і даем магчымасці для працягу дзейнасці ў краіне і за яе межамі.

Але каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае, нам важна разумець вашыя патрэбы, мэты, сумневы і звычкі. Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі.

ПРАЙСЦІ АНАНІМНАЕ АПЫТАННЕ

Якія дадзеныя мы збіраем?

Нашае апытанне прадугледжвае ўсе нюансы захавання канфідэнцыйнасці для бяспекі аўдыторыі. Таму мы не просім указваць ваша імя, а таксама па жаданні вы можаце не пісаць месцазнаходжанне.

У нашай анкеце ёсць пытанні пра звычкі медыяспажывання, страхі і жаданні і крыху пытанняў аб тым, што вы пра нас думаеце!

Рэдакцыя заклікае аўдыторыю дзяліцца гэтым апытаннем з калегамі, каб мы пачулі кожнага.

ПРАЙСЦІ АНАНІМНАЕ АПЫТАННЕ

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці