БАЖ вылучае Нацыянальны саюз журналістаў Украіны на прэмію ЮНЭСКА / Гільерма Кано за абарону свабоды слова

08 лютага 2023, 17:56
БАЖ вылучае Нацыянальны саюз журналістаў Украіны на прэмію ЮНЭСКА / Гільерма Кано за абарону свабоды слова

Крыніца: БАЖ

У мінулым годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў была названая лаўрэатам сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. На атрыманне гэтай прэміі БАЖ вылучылі 46 дзяржаваў свету, а таксама многія журналісцкія арганізацыі свету. Сярод якіх два гады запар гэта рабіў блізкі партнёр БАЖ — Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.

Фота: НСЖУ

24 лютага мінулага года Украіна сутыкнулася з незвычайна жорскім і бесчалавечным нападам з боку Расіі. Сярод тысяч бязвінных ахвяраў вялікія людскія страты панесла і журналісцкая супольнасць.

Але, нягледзячы на абстрэлы мірных гарадоў, напады і расстрэлы журналістаў і цэлых здымачных груп, захопы і знішчэнне расійскімі захопнікамі рэдакцый медыя, украінскія журналісты і журналісткі паказалі і працягваюць паказваць незвычайную мужнасць і прафесіяналізм. Штодзённа рызыкуючы ўласным жыццём украінскія калегі робяць усё, каб данесці грамадству і ўсяму свету сапраўдную карціну вайны.

Старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка. Фота: НСЖУ

З першых хвілін паўнамаштабнай вайны Нацыянальны саюз журналістаў Украіны перайшоў у кругласутачны рэжым працы, штодзённа і штохвілінна дапамагаючы калегам. Эвакуацыя з месцаў баявых дзеянняў, сродкі абароны, праграмы рэлакацыі і падтрымкі, вываз калег і іх сем’яў з акупаваных тэрыторыі, падтрымка рэдакцый і асобных журналістаў, вельмі важная інфармацыя і сродкі абароны для замежных журналістаў ва Украіне, адкрыццё Цэнтраў журналісцкай салідарнасці ў рэгіёнах краіны і вялізны аб’ём тэхнічнай дапамогі калегам – гэта толькі малы спіс таго, што зрабілі калегі з НСЖУ за мінулы год.

Акрамя гэтага Нацыянальны саюз журналістаў Украіны, як даўні і блізкі партнёр БАЖ, у 2021-2022 гадах актыўна дапамагаў журналістам беларускіх незалежных медыя, якія вымушана выехалі з Беларусі з-за рэпрэсій.

Регіянальныя журналісты ў офісе НСЖУ. Фота: НСЖУ

Улічваючы вышэйпералічанае, а таксам шматгадовы ранейшы ўнёсак НСЖУ у абарону свабоды -прэсы, Беларуская асацыяцыя журналістаў вырашыла намінаваць украінскіх партнёраў на прэмію ЮНЭСКА / Гільерма Кано.

Арыгінал артыкулу на сайце БАЖ

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці