БАЖ вылучае Нацыянальны саюз журналістаў Украіны на прэмію ЮНЭСКА / Гільерма Кано за абарону свабоды слова

08 February 2023, 5:56 PM
БАЖ вылучае Нацыянальны саюз журналістаў Украіны на прэмію ЮНЭСКА / Гільерма Кано за абарону свабоды слова

Крыніца: БАЖ

У мінулым годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў была названая лаўрэатам сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. На атрыманне гэтай прэміі БАЖ вылучылі 46 дзяржаваў свету, а таксама многія журналісцкія арганізацыі свету. Сярод якіх два гады запар гэта рабіў блізкі партнёр БАЖ — Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.

Фота: НСЖУ

24 лютага мінулага года Украіна сутыкнулася з незвычайна жорскім і бесчалавечным нападам з боку Расіі. Сярод тысяч бязвінных ахвяраў вялікія людскія страты панесла і журналісцкая супольнасць.

Але, нягледзячы на абстрэлы мірных гарадоў, напады і расстрэлы журналістаў і цэлых здымачных груп, захопы і знішчэнне расійскімі захопнікамі рэдакцый медыя, украінскія журналісты і журналісткі паказалі і працягваюць паказваць незвычайную мужнасць і прафесіяналізм. Штодзённа рызыкуючы ўласным жыццём украінскія калегі робяць усё, каб данесці грамадству і ўсяму свету сапраўдную карціну вайны.

Старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка. Фота: НСЖУ

З першых хвілін паўнамаштабнай вайны Нацыянальны саюз журналістаў Украіны перайшоў у кругласутачны рэжым працы, штодзённа і штохвілінна дапамагаючы калегам. Эвакуацыя з месцаў баявых дзеянняў, сродкі абароны, праграмы рэлакацыі і падтрымкі, вываз калег і іх сем’яў з акупаваных тэрыторыі, падтрымка рэдакцый і асобных журналістаў, вельмі важная інфармацыя і сродкі абароны для замежных журналістаў ва Украіне, адкрыццё Цэнтраў журналісцкай салідарнасці ў рэгіёнах краіны і вялізны аб’ём тэхнічнай дапамогі калегам – гэта толькі малы спіс таго, што зрабілі калегі з НСЖУ за мінулы год.

Акрамя гэтага Нацыянальны саюз журналістаў Украіны, як даўні і блізкі партнёр БАЖ, у 2021-2022 гадах актыўна дапамагаў журналістам беларускіх незалежных медыя, якія вымушана выехалі з Беларусі з-за рэпрэсій.

Регіянальныя журналісты ў офісе НСЖУ. Фота: НСЖУ

Улічваючы вышэйпералічанае, а таксам шматгадовы ранейшы ўнёсак НСЖУ у абарону свабоды -прэсы, Беларуская асацыяцыя журналістаў вырашыла намінаваць украінскіх партнёраў на прэмію ЮНЭСКА / Гільерма Кано.

Арыгінал артыкулу на сайце БАЖ

See more news

Human Constanta: Гарантии для будущего экс-президента и никаких поблажек для «экстремист_ок»: обзор борьбы с «‎экстремизмом» в Беларуси за январь-март 2025
16 June 2025, 1:37 PM
Human Constanta: Гарантии для будущего экс-президента и никаких поблажек для «экстремист_ок»: обзор борьбы с «‎экстремизмом» в Беларуси за январь-март 2025
В обзоре отражены основные тенденции государственной политики по борьбе с «экстремизмом» и «терроризмом» в Беларуси и ее влияние на ситуацию в области прав человека с января по март 2025 года.
Спорт і правы чалавека: Беларусь 2024 год
16 June 2025, 1:21 PM
Спорт і правы чалавека: Беларусь 2024 год
Спорт у краіне зьяўляецца рэпрэзентацыяй шырэйшага крызісу правоў чалавека і аўтарытарнага кантролю.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2025
16 June 2025, 1:07 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2025
У Беларусі па-ранейшаму захоўваецца вельмі цяжкая сітуацыя з правамі чалавека: працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года і крымінальны пераслед іншадумцаў, удзельнікаў пратэстных ініцыятыў, журналістаў, праваабаронцаў і адвакатаў.
Libereco: Пяць новых хросных з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі
16 June 2025, 12:51 PM
Libereco: Пяць новых хросных з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Эдвард Маўнцін, Джэксан Карлаў і Рэйчал Гамільтан (Шатландская кансерватыўная ды юніянісцкая партыя), Клэр Бэйкер (шатландскія лейбарысты) і Кевін Сцюарт (Шатландская нацыянальная партыя) сталі "хроснымі" Андрэя Крылова, Жанны Дашкевіч, Вікторыі Дамастой, Тамаза ды Цімура Піпій і Аляксандра Нікіціна.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці