Заява Міжнароднага ПЭНа: Вызваліць турэцкіх журналістаў Хамзы Каа́на і Мехмета Учара

27 мая 2025, 10:30
Заява Міжнароднага ПЭНа: Вызваліць турэцкіх журналістаў Хамзы Каа́на і Мехмета Учара

21 траўня 2025 года: Журналісты Хамза Каан і Мехмет Учар утрымліваюцца пад вартай з 26 лістапада 2024 года на сфабрыкаваных падставах, звязаных з тэрарызмам, за сваю журналісцкую дзейнасць. Іх справы будуць разглядацца асобна 3 і 8 ліпеня адпаведна. Абодвум пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі ў выпадку прызнання вінаватымі.

PEN International мяркуе, што Каан і Учар сталі мішэнню выключна за мірную рэалізацыю свайго права на свабоду выказвання меркаванняў, і заклікае да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Усе абвінавачанні супраць іх павінны быць знятыя.


ЗАКЛІК ДА ДЗЕЯННЯЎ:

Калі ласка, дашліце звароты да ўладаў Турцыі з наступнымі патрабаваннямі:

  • Заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Хамзы Каана і Мехмета Учара, а таксама да спынення ўсіх абвінавачанняў супраць іх;

  • Заклікаем спыніць пераслед і ўтрыманне пад вартай пісьменнікаў і журналістаў выключна за змест іх публікацый і вызваліць усіх, хто зняволены за карыстанне правам на свабоду меркаванняў і іх выказвання.

Звароты дасылайце на адрас:

Імя: Yılmaz Tunç
Пасада: Міністр юстыцыі
Адрас: Ministry of Justice, Adalet Bakanlığı, 06659 Kizilay, Ankara, Türkiye
Электронная пошта: info@adalet.gov.tr

Таксама дашліце копіі зваротаў у Пасольства Турцыі у вашай краіне. Спіс пасольстваў можна знайсці тут:
https://cd.mfa.gov.tr/mission/mission-list?clickedId=3

Звярніцеся таксама ў Міністэрства замежных спраў вашай краіны і да дыпламатычных прадстаўнікоў у Турцыі з заклікам падняць справу Каана і Учара ў двухбаковых перамовах.

Калі ласка, дасылайце звароты неадкладна. У выпадку, калі вы дасылаеце звароты пасля 21 ліпеня 2025 года, праверце актуальнасць інфармацыі з PEN International.

Просім паведамляць PEN International пра любыя дзеянні, якія вы здзяйсняеце, і пра атрыманыя адказы. Паведамленні можна дасылаць Аўрэлі Дондо, кіраўніцы рэгіёна Еўропа і Цэнтральная Азія: Aurelia.dondo@pen-international.org

АСВЯТЛЕННЕ Ў СМІ

Сябры PEN заклікаюцца:

  • Публікаваць артыкулы і аналітычныя тэксты у нацыянальных або мясцовых СМІ, прысвечаныя справе Хамзы Каана і Мехмета Учара і сітуацыі са свабодай выказвання ў Турцыі;

  • Распаўсюджваць інфармацыю пра Каана і Учара, а таксама пра свае кампанійныя дзеянні ў сацыяльных сетках.

Калі ласка, інфармуйце нас пра ўсе вашыя ініцыятывы.

САЛІДАРНАСЦЬ

Салідарнасць — ключавы кампанент нашай кампаніі.

Калі ласка, дашліце лісты салідарнасці па наступным адрасе:

Hamza Kaan і Mehmet Üçar
Eskişehir L Tipi Kapalı Ceza İnfaz Kurumu
Akpınar
26004 Odunpazarı / Eskişehir
Türkiye

Разгледзьце магчымасць даслаць Хамзе Каану і Мехмету Учару кнігі, часопісы, малюнкі і паштоўкі. Калі ласка, не выкарыстоўвайце палітычныя сімвалы і не дасылайце палітычны змест.

Даведацца больш і прачытаць заяву PEN International можна тут.

Пераклад на беларускую: Беларускі ПЭН

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 студзеня 2026, 16:39
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 снежня 2025, 21:00
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці