Беларускія праваабаронцы раскажуць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН

03 ліпеня 2023, 12:46
Беларускія праваабаронцы раскажуць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН

5 ліпеня 2023 года Фонд Дамоў правоў чалавека правядзе паралельнае мерапрыемства на 53-й сесіі Рады ААН па правах чалавека, прысвечанае сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства арганізаванае пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу і праводзіцца пры ўдзеле беларускіх і міжнародных арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама шэрагу дзяржаўных місій пры ААН у Жэневе.

У сваім папярэднім дакладзе Радзе па правах чалавека на 50-й сесіі Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прыйшла да высновы, што "палітыка сістэматычнага пераследу, запалохвання, пераследу і выкарыстання крымінальных і адміністрацыйных абвінавачанняў, якая праводзіцца ўрадам у спробе здушыць грамадзянскую актыўнасць, свабоду СМІ і ўдзел у грамадскіх справах прывяла да фактычнага знішчэння грамадзянскай супольнасці, а канстытуцыйная рэформа не вырашае надзённых праблем".

За год, які прайшоў пасля выхаду апошняга даклада Спецдакладчыка, няма ніякіх сведчанняў таго, што Беларусь зрабіла крокі па выкананні якіх-небудзь рэкамендацый, зробленых Спецыяльным дакладчыкам ААН ці мандатам УВКПЧ па выніках вывучэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Таксама няма доказаў таго, што Беларусь пачала якія-небудзь іншыя формы ці меры па выпраўленні сітуацыі ў сувязі з шырока распаўсюджанымі парушэннямі правоў чалавека, якія мелі месца ў краіне. Наадварот, сітуацыя яшчэ больш пагоршылася, і Беларусь скараціла нешматлікія міжнародныя магчымасці для аднаўлення парушаных правоў, у прыватнасці, выйшаўшы на пачатку гэтага года з Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Гэтае паралельнае мерапрыемства ў межах 53-й сесіі Рады па правах чалавека праінфармуе дзяржавы аб сітуацыіз правамі чалавека ў Беларусі, якая пастаянна пагаршаецца,з пункту гледжання грамадзянскай супольнасці, асабліва адносна найбольш сур'ёзных парушэнняў, якія адбываюцца ў краіне, і неабходнасці прыцягнення міжнароднай увагі шляхам працягу і ўмацавання існых мандатаў Рады па правах чалавека.

Арыгінальны артыкул на сайце ФДПЧ (на ангельскай мове).

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці