«Беларусы ў небяспецы, яны сталі ахвярамі злоўжыванняў уладаў». Павел Сапелка пракаментаваў новы даклад Маскоўскага механізма АБСЕ

29 мая 2023, 10:46
«Беларусы ў небяспецы, яны сталі ахвярамі злоўжыванняў уладаў». Павел Сапелка пракаментаваў новы даклад Маскоўскага механізма АБСЕ

У Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 11 траўня быў прадстаўлены даклад Маскоўскага механізму аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, які беларускія ўлады назвалі «танным шоў».

«Вясна» спытала юрыста Паўла Сапелку пра ступень важнасці даклада, аб ролі «Вясны» у падрыхтоўцы дакумента і чым сёлетні дакумент адрозніваецца ад папярэдніх. У канцы размовы — тэкст дакладу цалкам.

— Чаму прымяненне Маскоўскага механізму ў дачыненні да Беларусі – гэта важна?

— Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца, няма ніякіх перадумоў лічыць, што рэпрэсіі і агульны палітычны і прававы крызіс аслаблі. Сам факт запуску Маскоўскага механізму па той працэдуры, якая была выкарыстаная - па патрабаванні 38 дзяржаў, для вывучэння "пагроз выкананню палажэнняў чалавечага вымярэння, якія ствараюцца парушэннямі і злоўжываннямі правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь", "у мэтах садзейнічання бягучым і любым будучым намаганням па прыцягненню да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку з боку грамадзянскай супольнасці і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый” ужо даслаў сігнал трывогі ўладам Беларусі і міжнароднай супольнасці.

Яшчэ больш значнымі з'яўляюцца высновы дакладчыка па выніках даследавання сітуацыі: мовай агульнапрызнаных стандартаў у галіне правоў чалавека, на падставе сабраных аб'ектыўных дадзеных прадстаўлены факты і экспертныя адзнакі сітуацыі ў Беларусі. Гэтыя высновы ўзбагачаюць інструментарый адвакацыі і даюць пэўны пасыл усім дэмакратычным дзяржавам: беларусы і беларускі ў небяспецы, яны сталі ахвярамі відавочных злоўжыванняў уладаў, сітуацыя непрымальная для таго, каб з ёй змірыцца. Дакладчык падкрэслівае недапушчальнасць злоўжывання ўладнымі паўнамоцтвамі для ўтрымання палітычнай улады і выбудоўвае сістэму рэкамендацый, выкананне якіх усімі суб'ектамі адпавядае сапраўдным інтарэсам беларускай дзяржавы і грамадства.

— Якая заслуга “Вясны” у падрыхтоўцы даклада? Якія беларускія арганізацыі, акрамя “Вясны”, удзельнічалі ў яго напісанні?

— Беларускія ўлады назвалі запуск Маскоўскага механізму танным шоў, адмовіліся супрацоўнічаць з дакладчыкам, таму цяжар прадастаўлення аб'ектыўных дадзеных аб сітуацыі ў Беларусі лёг на арганізацыі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку і ў асноўным - на праваабарончыя. Быў пададзены кааліцыйны даклад "One year since the OSCE Raporteur's Report under the Moscow Mechanism", у складанні якога прынялі ўдзел эксперты БАЖ, Беларускага Хельсінкскага камітэту, "Вясны", "Прававой ініцыятывы", Lawtrend, Беларускага ПЭНа і Human Constanta. Таксама некаторыя арганізацыі накіроўвалі свае матэрыялы ў дадатак, спасылкі на іх пазначаны ў дакладзе. “Вясна” перадавала інфармацыю па шырокім коле пытанняў - ад сітуацыі з палітвязнямі і іншымі асуджанымі па палітычных матывах да ацэнак заканадаўчых зменаў і выкліканых гэтымі зменамі сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека. Для ацэнкі сітуацыі аказаліся карыснымі выпушчаныя арганізацыяй тэматычныя справаздачы, якія даюць уяўленне аб сітуацыі ў розных галінах грамадскага і палітычнага жыцця – аб пераследзе па палітычных матывах, аб парушэннях правоў і свабод, аб выніках экспертнай місіі па назіранні за рэферэндумам 2022 года.

— Ці рэкамендацыі сёлетняга дакладу адрозніваюцца ад дакладаў Маскоўскага механізму 2020 і 2011 гадоў? Што змянілася?

— Так, рэкамендацыі кожнага з трох дакладаў у рамках Маскоўскага механізма (2011, 2020, 2023 гадоў) унікальныя; яны адлюстроўваюць сістэмныя нявырашаныя праблемы, у гэтым іх пэўнае падабенства, але таксама яны адлюстроўваюць і актуальныя пытанні сучаснасці. Напрыклад, у 2011 годзе актуальным было пытанне аб расследаванні жорсткага абыходжання з кандыдатамі ў прэзідэнты і членамі іх каманд, актывістаў, якія ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, у 2020  правядзенне новых сапраўдных дэмакратычных выбараў, расследаванне катаванняў. У гэтым годзе рэкамендацыі закранаюць у прыватнасці праблемы, звязаныя з заканадаўчым рэгуляваннем у галіне барацьбы з экстрэмізмам, пераследам па палітычных матывах, неабходнасці падтрымкі намаганняў ініцыятыў, мэтай якіх з'яўляецца паведамленне і дакументаванне парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці працы Міжнароднай платформы па прыцягненню да адказнасці для Беларусі (IAPB), наладжвання супрацоўніцтва ў нацыянальных ці міжнародных расследаваннях.

ТЭКСТ ДАКЛАДУ ЦАЛКАМ

Глядзiце таксама

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 мая 2025, 09:01
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 красавіка 2025, 12:53
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 красавіка 2025, 14:33
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці