БХК выступіў на Інтэрактыўным дыялогу з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў падчас 53-й сесіі Савета па правах чалавека

29 чэрвеня 2023, 09:07
БХК выступіў на Інтэрактыўным дыялогу з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў падчас 53-й сесіі Савета па правах чалавека

Беларускі Хельсінскі Камітэт распавядае аб выступе ў Савеце па правах чалавека ў ААН:


26 чэрвеня прадстаўніца Беларускага Хельсінкскага Камітэта выступіла на Інтэрактыўным дыялогу з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў падчас 53-й сесіі Савета па правах чалавека.

У анлайн-звароце, падрыхтаваным сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека, мы распавялі пра рэпрэсіўную кампанію, якую ўрад Беларусі вядзе ў дачыненні да адвакатаў і юрыстаў, якія абараняюць правы чалавека.

Мы падкрэслілі, што 10 адвакатаў былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па сфабрыкаваных палітычна матываваных абвінавачаннях. Толькі ў 2022 годзе 15 адвакатаў былі несправядліва прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. За перыяд з 2020 года больш за 100 адвакатаў былі пазбаўлены ліцэнзій. У звароце БХК указаў, што дзяржава замахвалася на органы адвакацкага самакіравання з 1997 года, а пасля 2020 года зрабіла іх інструментам татальнага кантролю над адвакатамі. У выніку каля 400 адвакатаў былі вымушаны пакінуць практыку.

Мы звярнулі ўвагу таксама і на юрыстаў НДА, якія суправаджаюць канкрэтныя скаргі.

У звароце мы ўказалі на неабходнасць прадастаўлення гарантый як на міжнародным, так і на нацыянальным узроўнях для юрыстаў, якія займаюцца абаронай правоў чалавека: як для адвакатаў, так і для праваабаронцаў, якія былі вымушаныя або аддаюць перавагу ажыццяўляць сваю дзейнасць па-за прафесійнымі асацыяцыямі.

Текст сообщения: 

Distinguished President, Excellencies, Colleagues!

On behalf of the Belarusian Helsinki Committee and the Belarusian Association of Human Rights Lawyers, I would like to thank  the Special Rapporteur for her report and emphasize the importance of the independence of lawyers.

Belarus is a country where the rule of law has failed. Of particular concern is a campaign targeting lawyers. The mere fact of providing professional services to the defendant in a politically-motivated trial leads to the persecution of a lawyer. Thus, 10 such lawyers were criminally charged, and 5 were imprisoned for 6 to 10 years on fabricated charges. 15 lawyers were unfairly punished for administrative misdemeanors in 2022 alone. More than 100 lawyers had their licenses taken away.

Human rights defenders are also targeted, thus Leanid Sudalenka was sentenced to 3 years in prison in 2021 for helping defendants. 

The authorities since 1997 have been encroaching on lawyers’ self-governing bodies. In 2020 it became a tool for total control over lawyers. As a result, over 400 trial lawyers left the practice. 

We call the attention of the Human Rights Council and the Special Rapporteur to the need for safeguards at the international and national levels for human rights lawyers who are forced to or choose to carry out their activities outside trial-lawyers associations.

Thank you.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт паслядоўна абараняе прафесійную супольнасць юрыстаў, выкарыстоўваючы міжнародныя механізмы. Напрыклад, увесь час мы вядзем камунікацыю са Спецыяльнымі дакладчыкамі ААН у абарону адвакатаў. Адлюстравалі рэальную сітуацыю з вяршэнствам права і доступам да правасуддзя ў Альтэрнатыўнай справаздачы аб імплементацыі ЦУР 16, а таксама ў Агульнай альтэрнатыўнай справаздачы, якая датычыцца рэалізацыі ўсіх ЦУР у Беларусі, падрыхтаванай прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці пры каардынацыі Офіса Святланы Ціханоўскай.

Таксама раней мы вялі ўнутрыкраінавую адвакацыю. Напрыклад, дзякуючы нам у КПК РБ было замацавана права сведкі на адваката. Мы прасоўвалі рэкамендацыі беларускіх НДА пра ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у праект "Пра ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення дзейнасці адвакатуры".

Арыгінальны артыкул на сайце БХК

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 верасня 2025, 09:23
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 жніўня 2025, 12:08
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 жніўня 2025, 11:16
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці