БХК звярнуўся да спецыяльных працэдураў ААН праз законапраект аб смяротным пакаранні за здраду дзяржаве

21 снежня 2022, 11:56
БХК звярнуўся да спецыяльных працэдураў ААН праз законапраект аб смяротным пакаранні за здраду дзяржаве

БХК накіраваў Спецыяльнаму дакладчыку па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі  інфармацыю аб прыняцці Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні праекта Закона "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці".

Законапраектам прапануецца ўнесці ў санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК змены, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, учыненую службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага.

У паведамленні праваабаронцы расказалі пра тое, якія дзеянні адносяцца да здрады дзяржаве, а таксама падалі спіс дзяржаўных службовых асоб, якія займаюць адказнае становішча, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

БХК указаў, што ў адпаведнасці з заявай Палаты Прадстаўнікоў, мэтай такіх паправак з'яўляецца "аказанне стрымвальнага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве".

У сувязі з гэтым БХК падкрэсліў, што менавіта няўхільнасць, а не цяжкасць пакарання, з'яўляецца стрымвальным фактарам пры здзяйсненні злачынства, а таксама нагадалі аб папраўках па пытанні прымянення смяротнага пакарання за падрыхтоўку і спробу здзяйснення злачынства тэрарыстычнага характару, унесеных у КК у маі 2022 года, якія мелі аналагічную мэту.

БХК зноў указаў, што публічнай дыскусіі па гэтым пытанні не праводзілася, у той час як абмеркаванне такіх складаных і далікатных пытанняў скрайне неабходнае. 

На думку БХК, такія дзеянні могуць быць кваліфікаваныя як парушэнне Беларуссю сваіх абавязальніцтваў па міжнародным праве, у прыватнасці, пункта 2 артыкула 6 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якім гаворыцца, што смяротныя прысуды могуць быць вынесеныя толькі за самыя цяжкія злачынствы. Камітэт па правах чалавека, у сваю чаргу, растлумачыў у заўвагах агульнага парадку № 36, што тэрмін "найбольш цяжкія злачынствы" павінен тлумачыцца абмежавальна і азначаць толькі злачынствы скрайняй цяжкасці, звязаныя з наўмысным забойствам.

БХК звярнуў увагу на пазіцыю Камітэта наконт таго, што, паколькі смяротнае пакаранне несумяшчальнае з поўным захаваннем права на жыццё, дзяржавам варта імкнуцца да яго абсалютнай адмены. А прыняцце дзяржавамі-ўдзельніцамі мер, якія дэ-факта прыводзяць да павелічэння колькасці выпадкаў і маштабаў прымянення імі пакарання смерцю, або да скарачэння колькасці выпадкаў прадастаўлення імі памілавання і змякчэння прысуду, супярэчыць прадмету і мэце артыкула 6.

Арыгінальны артыкул на сайце БХК

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці