Былы палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка выступіў на Канферэнцыі АБСЕ

11 кастрычніка 2023, 11:11
Былы палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка выступіў на Канферэнцыі АБСЕ

Былы палітзняволены праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка прыняў удзел у сайд-івэнце на Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, піша "Вясна".

Дыскусію пра прыцягненне да адказнасці за бесчалавечнае абыходжанне ў беларускіх і расейскіх турмах арганізавалі праваабарончыя арганізацыі Civil Rights Defenders і Front Line Defenders.

«Я казаў аб гуманітарнай праблеме вакол палітвязняў, а таксама распавёў, што чакае кожнага палітычнага вязня ў СІЗА і калоніі».

Леанід Судаленка

Праваабаронца падкрэсліў, што для вязняў сталага ўзросту турэмныя тэрміны могуць стаць пажыццёвымі і нават квіткамі ў адзін канец з улікам іх стану здароўя.

«Аб гэтым не размаўляць, а крычаць пра гэта патрэбна! Дай Бог нам дачакацца Алеся Бяляцкага, век якога за 60 гадоў, і тэрмін яшчэ вялікі, таксама астатніх вязняў у веку. Усіх без выключэння палітычных у калоніі робяць парушальнікамі, а гэта значыць яны пападаюць у зону рызыкі, над імі ўвесь час кружыць сумнавядомы арт. 411 КК (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі), бо нібыта яны не сталі на шлях выпраўлення. Я, напрыклад, сядзеў са статусам злоснага парушальніка і да апошняга рыхтаваўся на новы тэрмін».

Леанід таксама падрабязна распавёў пра дыскрымінацыю палітычных у адрозненні ад звычайных асуджаных.

«Пасля выступу прысутныя апладзіравалі мне, падыходзілі і дзякавалі за адкрытасць».

Арыгінал рэпартажу - у Тэлеграме "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці