Ці могуць іншыя дзяржавы спыніць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі?

21 сакавіка 2021, 12:01
Ці могуць іншыя дзяржавы спыніць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі?

4 сакавіка Цэнтр канстытуцыяналізма і правоў чалавека разам з Беларускім Домам правоў чалавека ў межах праекта University Without Borders: Promoting Democratic Values and Dealing with Disinformation through Online Education зладзілі вебінар на тэму «Міждзяржаўная адказнасць за парушэнні правоў чалавека», прысвечаны практычным дзеянням, якія могуць зрабіць дзяржавы, каб прыцягнуць беларускую дзяржаву да адказнасці за парушэнні правоў чалавека.

Вебінар быў зладжаны, каб расказаць, якія ёсць міждзяржаўныя механізмы для ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі. Гэта трэба ведаць тым экспертам і прадстаўнікам недзяржаўных арганізацый і дзяржаўных органаў, якія сочаць за крызісам у Беларусі і шукаюць магчымасці прымянення сродкаў прававой абароны, каб спыніць далейшыя парушэнні правоў чалавека. Такія парушэнні з'яўляюцца пагрозай для агульнага міру і бяспекі.

Падчас дыскусіі прагучалі аргументы «за» і «супраць», абгрунтаваныя прававымі дакументамі аб міждзяржаўнай адказнасці і аналізам прававой і дыпламатычнай практыкай.

У вебінары ўзялі ўдзел:

  • д-р Вольфганг Бенедэк, дакладчык АБСЕ па Маскоўскім механізме, прафесар-эмерыт міжнароднага права Грацскага ўніверсітэта, Аўстрыя;

  • д-р Анаіс Марын, спецыяльны дакладчык ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;

  • д-р Аляксандр Вашкевіч, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта;

  • г-н Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэта;

  • г-н Джэрэмі Макбрайд, адвакат, Вялікабрытанія-Францыя.

Мадэратарам сустрэчы была д-р Людміла Ульяшына, Цэнтр канстытуцыяналізма і правоў чалавека ЕГУ.

Відэазапіс вебінара даступны па спасылцы.

 

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці