Афіцыйная дэлегацыя Беларусі будзе тлумачыць у ААН масавыя палітычныя звальненні ў 2021 годзе

21 студзеня 2022, 10:34
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі будзе тлумачыць у ААН масавыя палітычныя звальненні ў 2021 годзе

Праваабаронцы падрыхтавалі і накіравалі ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (КЭСКП) даклад аб выкананні ўрадам Беларусі Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Пры каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта над падрыхтоўкай справаздачы працавалі эксперты з Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Lawtrend, Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Беларускага ПЭН-цэнтра. Таксама ў дакладзе выкарыстоўвалася інфармацыя іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія праз асцярогу пераследу за супрацоўніцтва з Камітэтам просяць захаваць іх ананімнасць, піша belhelcom.org.

У дакладзе, акрамя даўніх праблем у сферы рэалізацыі сацыяльна-эканамічных правоў, такіх як прымусовая праца, праблемы з доступам да належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, былі асветленыя ключавыя падзеі мінулых двух гадоў з пункту гледжання выканання эканамічных, сацыяльных і культурных правоў у Беларусі. Эксперты звярнулі ўвагу Камітэта на грубыя парушэнні права на працу, уключаючы масавыя палітычна матываваныя звальненні, на праблемы ў сферы рэалізацыі права на дастатковы ўзровень жыцця, права на здароўе.

Таксама ў дакладзе пазначаныя парушэнні правоў прафсаюзаў у кантэксце палітычнага крызісу ў Беларусі, парушэнні права на свабоду асацыяцыі (у прыватнасці, масавая ліквідацыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца абаронай і заахвочваннем сацыяльных, эканамічных і культурных правоў), парушэнні права на адукацыю (у прыватнасці, затрыманні і пераслед студэнтаў і выкладчыкаў, палітычна матываваныя звальненні ў сістэме адукацыі).

Асобна эксперты звярнулі ўвагу Камітэта на сітуацыю ў краіне ў сувязі са складаным эпідэміялагічным кантэкстам COVID-19, а таксама на непаслядоўнасць і недастатковасць захадаў, якія робіць урад дзеля забеспячэння эканамічных і сацыяльных правоў грамадзян.

Акрамя таго, дакумент утрымоўвае падрабязнае апісанне праблем няроўнасці жанчын і мужчын у працоўных адносінах, ушчамлення правоў уразлівых груп, у тым ліку людзей з інваліднасцю, і праблемы дыскрымінацыі наогул, уключаючы адсутнасць комплекснага антыдыскрымінацыйнага заканадаўства.

У дакладзе ўтрымліваецца шэраг рэкамендацый для беларускага ўрада, якія, на думку праваабаронцаў, дапамогуць палепшыць сітуацыю і забяспечыць агульную адпаведнасць стандартам Пакта.

Камітэт будзе разглядаць Даклад на 71-й сесіі, якая пройдзе з 14 лютага па 4 сакавіка 2022 года.

Сітуацыя ў Беларусі будзе разглядацца 15 і 16 лютага.

Жывая трансляцыя пасяджэння Камітэта будзе дасяжная тут.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 верасня 2025, 09:23
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 жніўня 2025, 12:08
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 жніўня 2025, 11:16
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці