Дэпутаты Еўрапарламента запускаюць другую акцыю ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU

10 сакавіка 2024, 17:56
Дэпутаты Еўрапарламента запускаюць другую акцыю ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU

У сакавіку 2024 года, падчас пленарнай сесіі Еўрапейскага парламента ў Страсбургу еўрадэпутаты выкажуць салідарнасць і падтрымку беларускім палітычным зняволеным і іх сем'ям, піша "Вясна".

Ініцыятыўная група з васьмі дэпутатаў Еўрапарламента, якія прадстаўляюць усе асноўныя палітычныя групы: Анджэй Халіцкі (ЕНП), Юозас Алекас (S&D), Петрас Аўштрэвічус ("Абнаўленне Еўропы"), Віёла фон Крамон-Таўбадэль ("Зялёныя"/EFA), Ганна Фатыга (ECR), Раса Юкнявічэне (ЕНП), Андрус Кубілюс (ЕНП) і Ційс Ройтэн (S&D) заклікае ўсіх дэпутатаў Еўрапарламента напісаць і накіраваць словы павагі і падтрымкі 1500 палітычным зняволеным у Беларусі. Гэтую ініцыятыву падтрымала прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Роберта Метсола ў дзень салідарнасці з Беларуссю, падтрымаўшы тым самым заклік лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай.

"Народ Беларусі павінен мець магчымасць быць свабодным. Свабодным ад аўтакратыі. Свабодным ад прыгнёту. Гэта тое, чаго яны хочуць. Што яны выбралі. Гэта тое, чаго яны заслугоўваюць", – заявіла прэзідэнтка Метсола на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламента ў верасні 2023 года ў прысутнасці Святланы Ціханоўскай.

Еўрапарламент заўсёды падтрымліваў захаванне асноўных правоў і свабод чалавека ў адносінах да беларускага народа. З моманту з'яўлення першых прыкмет рэпрэсій і жорсткага падаўлення мірных пратэстаў у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года ён заклікаў ЕС і дзяржавы-члены да неадкладных дзеянняў па ўжыванні абмежавальных мер супраць злачыннага рэжыму Лукашэнкі і падтрымцы ахвяр рэпрэсій і іх сем'яў. Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію Сахарава «За свабоду думкі» 2020 года дэмакратычнай апазіцыі Беларусі. Еўрапарламент працягне актыўна падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы. Нелегітымны рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу еўрапейскай бяспецы, прыносячы вайну і рэпрэсіі ў Еўропу разам з рэжымам Пуціна ў Расеі.

Ініцыятыва #EPSTANDSBYYOU скіраваная на прыцягненне ўвагі да цяжкай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці да становішча 1500 палітычных зняволеных, якіх нелегітымны рэжым Лукашэнка ўтрымлівае ў турмах па надуманых абвінавачваннях, падвяргаючы іх пастаяннаму жорсткаму абыходжанню і ўтрымліваючы ў нечалавечых умовах. Пяцёра палітвязняў памерлі за кратамі.

Гэта другая акцыя ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU. У снежні 2022 года дэпутаты Еўрапарламента ад усіх палітычных груп падпісалі больш за 300 лістоў беларускім палітвязням. З дапамогай ініцыятывы дэпутаты Еўрапарламента выказалі сваю салідарнасць і падтрымку палітычным зняволеным і іх сем'ям, а таксама сваё захапленне і прызнанне іх унёску ў барацьбу за дэмакратычныя прынцыпы і каштоўнасці.

"Мы хочам зрабіць гэта зноў. Мы хочам адправіць словы надзеі палітычным зняволеным у Беларусі і даць ім зразумець, што яны не забытыя і што мы працягнем аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб вызваліць іх неадкладна і безумоўна", — заявілі дэпутаты Еўрапарламента, запускаючы другую акцыю ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU.

Калі гэта адбудзецца?

Падчас пленарнай сесіі ў Страсбургу, з панядзелка, 11 сакавіка, да поўдня чацвярга, 14 сакавіка, дэпутаты Еўрапарламента змогуць асабіста падпісаць паштоўку з жэстам "Віктары" і назвай ініцыятывы на сінім фоне.

Стэнд будзе зручна размешчаны побач з уваходам у залу пасяджэнняў. Стэнд будзе працаваць наступным чынам:

Аўторак, 12/03, з 9:00 па 18:00

Серада, 13/03, з 9:00 па 18:00

Чацвер, 14/03, з 9:00 па 12:00

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці