Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой

14 красавіка 2025, 13:01
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой

Дэпутаты Еўрапарламента трэцяга красавіка на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю "Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі – пагрозах ад Следчага камітэта", паведаміў Reform. Большасць дэпутатаў прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі.

Рэзалюцыя была ініцыяваная еўрадэпутатам Міхалам Кабоскам, намеснікам старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, пасля звароту Паўла Латушкі, намесніка кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіравання.

"Падчас маршу 23 сакавіка 2025 года ў Варшаве і ў наступныя дні да мяне звярнуліся беларусы, удзельнікі акцый за мяжой, з прапановай звярнуць увагу еўрапейскіх палітыкаў на злачынствы супраць беларусаў, якія пражываюць у краінах ЕЗ, што здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі: крымінальныя справы, завочныя прысуды (так званая "спецвытворчасць"), шантаж, пагрозы, пераслед родных і блізкіх у Беларусі з боку спецслужбаў рэжыму, канфіскацыю маёмасці ды іншае", — адзначыў Павел Латушка.

У дакуменце разглядаецца "пераслед грамадзян Беларусі за іх мірную дэмакратычную дзейнасць за мяжой, як наўпроставае парушэнне тэрытарыяльнага суверэнітэту дзяржаў-чальцоў ЕС", а таксама "заклікае да агульнаеўрапейскай прававой падтрымкі і абароны беларусаў у выгнанні", у тым ліку тых, хто не мае магчымасці абнавіць дакументы, што сведчаць пра асобу, і супраць якіх ужываецца экстэрытарыяльны пераслед.

Дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць Міжнародны крымінальны суд "паскорыць разгляд злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі".

Прапануецца ўвесці "дадатковыя санкцыі, аналагічныя тым, якія ўжываюцца да Расіі, у прыватнасці супраць службовых асоб, адказных за транснацыянальныя рэпрэсіі".

Палітыкі таксама настойваюць на неабходнасці ўзмацнення палітычнай, фінансавай і тэхнічнай падтрымкі незалежных СМІ, праваабаронцаў і грамадзянскіх ініцыятыў.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці