Дзярждэп ЗША выступіў з заявай: Фіктыўныя выбары прайшлі ў атмасферы страху

26 лютага 2024, 18:57
Дзярждэп ЗША выступіў з заявай: Фіктыўныя выбары прайшлі ў атмасферы страху

25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласныя і мясцовыя саветы. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўныміЗлучаныя Штаты ў чарговы раз заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і пачаць дыялог са сваімі палітычнымі апанентамі.

У заявае сцвярджаецца, што выбары прайшлі ў атмасферы страху, у якой ні адзін выбарчы працэс нельга было назваць дэмакратычным. Дзярждэп нагадвае, што рэжым па-ранейшаму ўтрымлівае больш за 1400 палітычных зняволеных. Усе незалежныя палітычныя дзеячы альбо затрыманыя, альбо знаходзяцца ў выгнанні. Усім незалежным палітычным партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі. Беларусы за мяжой маглі галасаваць толькі ў тым выпадку, калі яны вернуцца ў Мінск, дзе яны, імаверна, зазналі б рэпрэсіі.

"Гэтыя злоўжыванні фактычна замарозілі сапраўдную палітычную дзейнасць і дыскурс унутры Беларусі. Рэжым не дазволіў АБСЕ назіраць за выбарамі, што яшчэ больш абмежавала празрыстасць, якая неабходная для свабодных і справядлівых выбараў".

Злучаныя Штаты прызнаюць сілу, стойкасць і мужнасць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага руху Беларусі, якія патрабуюць голасу пры вызначэньні будучыні сваёй краіны, адзначаецца ў заяве. Злучаныя Штаты зноў заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і пачаць дыялог са сваімі палітычнымі апанентамі.

"Беларускі народ заслугоўвае лепшага".

Адзіны дзень галасавання: хроніка падзей і пераследу

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" збіраюць інфармацыю аб тым, як галасуюць беларусы ў асноўны дзень, 25 лютага.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці