)
Эксперты ААН асудзілі прызнанне Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека (BAHRL) "экстрэмісцкай арганізацыяй" і заклікалі Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць незалежных адвакатаў.
"Неправамернае ўмяшанне і абмежаванні, якія накладаюцца на адвакацкую прафесію ў Беларусі, ствараюць рызыку сістэматычных парушэнняў права на справядлівае судовае разбіральніцтва і роўнасці перад законам ва ўсёй краіне", – заявілі эксперты.
Яны нагадалі, што беларускае антыэкстрэмісцкае заканадаўства несумяшчальнае з міжнародным правам у галіне правоў чалавека, падкрэсліўшы, што прызнанне BAHRL "экстрэмісцкай" арганізацыяй раўнасільна парушэння права яе членаў на свабоду асацыяцый.
"Мы зноў заклікаем беларускія ўлады адмяніць катэгорыю "экстрэмізм" у нацыянальным заканадаўстве і прывесці нацыянальную прававую базу па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам у адпаведнасць з міжнародным правам", – заявілі эксперты.
BAHRL была створана ў 2023 годзе беларускімі адвакатамі, пазбаўленымі права на практыку і тым, якія знаходзяцца ў выгнанні, з мэтай прадастаўлення юрыдычных кансультацый па пытаннях рызык знаходжання ў Беларусі і завочных судовых працэсаў, а таксама аказання дапамогі ў падачы скаргаў у міжнародныя праваабарончыя органы і механізмы. У жніўні 2025 года беларускія выканаўчыя органы ўлады прызналі "экстрэмісцкай арганізацыяй", а яе членаў – асобамі, "якія ўдзельнічаюць у экстрэмісцкай дзейнасці", падвергнуўшы іх рызыцы крымінальнага пераследу. Адзін адвакат, як сцвярджаецца, быў памылкова прызнаны членам BAHRL.
"Мы асцерагаемся, што BAHRL магла быць прызнаная экстрэмісцкай праз рэпрэсіі за яе ўзаемадзеянне з міжнароднымі праваабарончымі органамі і механізмамі, і заклікаем беларускія ўлады скасаваць гэтую пастанову і ўстрымацца ад распачынання крымінальных спраў супраць яе чальцоў", – заявілі экспэрты.
Сярод экспертаў ААН: Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лоўлор, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый Джына Рамэра, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Бэн Сол, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Маргарэт Саттэрвейт. Таксама сярод іх прадстаўнікі Рабочай групы па адвольных затрыманнях Ганна Юдкіўска (старшыня-дакладчык), Мэцью Джылет (намеснік старшыні па камунікацыях), Мірыям Эстрада Касціла (намеснік старшыні па наступных мерах), Мумба Маліла і Ітан Хі-Сок Шын, а таксама прадстаўнікі Рабочай групы па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях: Габрыэла Чытоні (старшыня-дакладчык), Гражына Бараноўска (намеснік старшыні), Ауа Балдэ, Ана Ларэна Дэльгадільё Перэс і Махамед Аль-Абайдыю.
)
)
)
)
)