Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў

18 ліпеня 2024, 10:17
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў

14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі, заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна", ганаровы праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH, і юрыст, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя за назіранне за выбарамі.

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) цалкам падтрымлівае Праваабарончы цэнтр "Вясна" ды іх барацьбу за правы чалавека ў Беларусі.

Каманда арганізацыі зноў заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

EPDE заклікае беларускія ўлады выконваць правы чалавека і вяршэнства закона ў адпаведнасці з міжнародным правам ды сваімі міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE)

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) была створана ў снежні 2012 года ў Варшаве 13 незалежнымі еўрапейскімі арганізацыямі па грамадзянскім назіранні за выбарамі.

Мэтай EPDE з'яўляецца падтрымка назірання грамадзянамі за выбарамі і садзейнічанне дэмакратычным выбарчым працэсам па ўсёй Еўропе. EPDE падпісалі Дэкларацыю глабальных прынцыпаў беспартыйнага назірання за выбарамі і маніторынгу з боку грамадскіх арганізацый, а таксама Кодэкс паводзінаў беспартыйнага назірання за выбарамі. EPDE таксама з'яўляецца чальцом глабальнай сеткі ўнутраных назіральнікаў за выбарамі (GNDEM).
Нагадаем, у сакавіку 2023 года Алесь быў асуджаны да дзесяці гадоў калоніі, Валянцін — да дзевяці гадоў, а Уладзімір — да сямі гадоў; палітвязні знаходзяцца ў жудасных умовах і пад прымусовай працай у небяспечных для здароўя ўмовах без доступу да медыкаментаў.

Двое іншых сябраў каманды "Вясны", Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, таксама асуджаныя да пазбаўлення волі тэрмінам на 14 і шэсць гадоў адпаведна за іх смелую барацьбу ў абарону правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў.

Гэтыя празмерна працяглыя тэрміны ў дачыненні да вясноўцаў з'яўляюцца часткай спробы беларускага рэжыму здушыць грамадзянскую супольнасць і дзейнасць назіральнікаў за выбарамі, якіх ААН прызнае праваабаронцамі, гаворыцца ў заяве EPDE.

Сёння (па стане на 16 ліпеня 2024 года) беларускія ўлады ўтрымліваюць у якасці палітычных зняволеных 1 392 чалавекі, якіх часта катуюць бесчалавечным умовамі ўтрымання, ужываюць супраць іх жорсткае абыходжанне і гвалт.

У сваім апошнім слове перад вынясеннем прысуду Алесь падкрэсліў неабходнасць дыялогу і прымірэння ў Беларусі. Ён заклікаў пакласці канец палітычным рэпрэсіям, вызваліць усіх палітвязняў і аб'яднаць намаганні ў імя будучыні краіны.

"Калі мы думаем пра Беларусь як пра нашу агульную для ўсіх беларускіх грамадзян Радзіму, у якой нягледзячы на розныя палітычныя погляды і геапалітычныя перавагі, ёсць месца ўсім; [...] калі мы хочам атрымаць шанец на эканамічнае, сацыяльнае, грамадска-палітычнае, экалагічнае развіццё нашага народу, мы павінны пачаць гэты грамадскі дыялог! Хопіць, мы павінны спыніць гэтую грамадзянскую вайну".
— Алесь Бяляцкі, 13 лютага 2023 года.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці