Еўрапейскія праваабаронцы сабралі больш за 80 000 подпісаў за вызваленне Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў

14 лістапада 2022, 10:39
Еўрапейскія праваабаронцы сабралі больш за 80 000 подпісаў за вызваленне Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights за тры тыдні сабрала ўжо больш за 80 000 подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітычных зняволеных.

Libereco у знак салідарнасці з Беларуссю яшчэ ў ліпені 2020 года пачала кампанію #WeStandBYyou, падчас якой сябры Еўрапейскіх парламентаў агітуюць за вызваленне беларускіх палітвязняў. На сёння больш за 300 парламентарыяў больш як дзясятка еўрапейскіх краін ужо сталі сімвалічнымі «хроснымі» палітычных зняволеных Беларусі.

Пасля збору подпісаў зварот будзе дасланы амбасадару Беларусі ў Германіі Дзянісу Сідарэнку і ганаровым консулам Беларусі ў Германіі Марціну Шродэру і Фрэнку Косіку.

Падпісаць петыцыю

Пераклад на беларускую мову: Тэлеграм-канал "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці