Еўразвяз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

23 студзеня 2023, 10:13
Еўразвяз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

На пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы 18 студзеня шэраг еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Еўразвяз, выступілі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Свае подпісы пад дакументам паставілі таксама прадстаўнікі іншых краін.

У заяве падкрэсліваецца сур'ёзная занепакоенасць цяжкай сітуацыяй, якая мае тэндэнцыю да далейшага пагаршэння, з правамі чалавека ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі

«Мы заклікаем менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў. У лік асоб незаконна і несправядліва пазбаўленых волі ўваходзяць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня 2021 года, і іншыя лідары «Вясны», судовы працэс над якімі пачаўся 5 студзеня і пагражае абвінавачаным ад 7 да 12 гадамі пазбаўлення волі»,  – заяўляюць краіны–падпісанты дакумента.

У заяве выказваецца занепакоенасць завочным судом над лідарамі дэмакратычнай апазіцыі: Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам, якіх абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і змове з мэтай звяржэння ўлады. Гэтыя надуманыя абвінавачанні даказваюць непавагу рэжыму да правоў чалавека і асноўных свабод.

Асаблівую трывогу выклікае прынятая Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні папраўка да Крымінальнага кодэкса, якая ўводзіць яшчэ большую магчымасць прымянення смяротнага пакарання за «дзяржаўную здраду» ў кантэксце ўзмацнення палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Еўразвяз таксама рашуча асуджае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў, а таксама прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і заклікае ўлады Беларусі выконваць міжнародныя абавязацельствы і абавязацельствы сваёй краіны ў рамках ААН і АБСЕ.

Праўдстаўнікі краін Еўразвязу не абыйшлі сваім асуджэннем дзеянні рэжыму ў Мінску, накіраваныя на падтрымку варварскай расейскай агрэсіі супраць Украіны, і аднаўленне спробаў цынічна і гвалтоўна выкарыстоўваць мігрантаў для стварэння крызіснай сітуацыі на межах ЕЗ.

Еўразвяз «па-ранейшаму падтрымлівае народ Беларусі і працягне падтрымку яе грамадзянскай супольнасці і яго законнага імкнення да дасягнення еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона».

Артыкул з сайту "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці