«ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі трэба на яго шляху да дэмакратычнай краіны», — Жазэп Барэль

15 лістапада 2023, 11:21
«ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі трэба на яго шляху да дэмакратычнай краіны», — Жазэп Барэль

Жазеп Барэль. Фота Reuters

У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, які быў абвешчаны ў памяць пра 31-гадовага Рамана Бандарэнку, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза Жазэп Барэль выступіў з заявай у падтрымку беларускага народу, які працягвае адстойваць дэмакратыю і свае фундаментальныя правы і свабоды, нягледзячы на жорсткі ўціск.

"Пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае кардынальна пагаршацца. Рэжым зрабіў больш за 40 000 палітычна матываваных затрыманняў, распачаў не менш за 12 000 палітычна матываваных крымінальных спраў і ўтрымлівае амаль 1 500 палітычных зняволеных.

Прыкметна распаўсюдзілася практыка ўтрымання пад вартай у поўнай ізаляцыі ад знешняга свету, накіраваная супраць прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і журналістаў, што цяпер знаходзяцца за кратамі. Чыстка палітычных партый і дзяржаўная палітыка далейшага абмежавання грамадзянскай прасторы ў Беларусі таксама ўзмацніліся.
Еўрапейскі саюз падтрымлівае намаганні беларускага дэмакратычнага руху і высока ацэньвае мужнасць і стойкасць беларускага народу, які працягвае адстойваць дэмакратыю і свае фундаментальныя правы і свабоды, нягледзячы на жорсткі ўціск.

Мы таксама аддаем належнае ўсім палітычным зняволеным, у тым ліку загінулым ад рук рэжыму ў выніку неналежнага абыходжання, жорсткасці і адмовы ў медыцынскай дапамозе, уключна з Вітольдам Ашуркам, Змітром Дудойцем, Аляксандрам Віхорам, Мікалаем Клімовічам, Змітром Сарокіным і Алесем Пушкіным. ЕС паўтарае сваё патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Еўрапейскі саюз разам са сваімі міжнароднымі партнёрамі знаходзіцца ў авангардзе дзеянняў па забеспячэнні падсправаздачнасці ў рамках арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Міжнароднай платформы па прыцягненні да адказнасці для Беларусі – незалежнай і бесстаронняй платформы для збору, праверкі і захавання дакументацыі і доказаў сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. ЕС падтрымлівае Платформу палітычна і фінансава.
ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі трэба на яго па шляху да незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, якая з'яўлялася б часткай мірнай Еўропы".

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці