ЕС: «Новыя прадстаўнікі парламента і мясцовых саветаў не маюць дэмакратычнай легітымнасці»

28 лютага 2024, 15:54
ЕС: «Новыя прадстаўнікі парламента і мясцовых саветаў не маюць дэмакратычнай легітымнасці»

Крыніца навіны

На фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі 25 лютага ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі. Пазней выказаліся прадстаўніцтвы іншых краін і еўрапейскія палітыкі. Таксама наконт беларускіх выбараў* выказаўся і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Ён заявіў, што ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў не былі выкананыя, а таксама ў чарговы раз патрабаваў у беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў.

У заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазепа Барэля гаворыцца, што легітымнасць выбараў была сур'ёзна падарваная "беспрэцэдэнтным узроўнем рэпрэсій, парушэння правоў чалавека, абмежаванняў на ўдзел у палітычным жыцці і доступу да незалежных СМІ".

"У гэтым кантэксце відавочна, што ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў не былі выкананыя, а новыя прадстаўнікі парламента і мясцовых саветаў не маюць дэмакратычнай легітымнасці".

Ад імя ўсяго Еўразвязу Барэль выказаў шкадаванне праз тое, што ўлады ў Мінску не запрасілі на выбары назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. На яго думку, гэта "яшчэ раз сведчыць аб недастатковай празрыстасці выбарчага працэсу і няздольнасці забяспечыць яго адпаведнасць міжнародным выбарчым стандартам".

"ЕС працягвае падтрымліваць дэмакратычнае права беларускага народа абіраць сваіх прадстаўнікоў шляхам сапраўдных, дэмакратычных і празрыстых выбараў", — гаворыцца ў заяве.

Барэль яшчэ раз заклікаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і рэабілітаваць іх.

"ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускіх дэмсілаў і грамадзянскай супольнасці. Рашучасць беларускага народа, які з велізарнай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, з'яўляецца важным фактарам, які ўсяляе надзею".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці