Front Line Defenders занепакоеная затрыманнем Алега Граблеўскага і хатнім арыштам Сяргея Драздоўскага

08 лютага 2021, 12:42
Front Line Defenders занепакоеная затрыманнем Алега Граблеўскага і хатнім арыштам Сяргея Драздоўскага

Арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Алега Граблеўскага і хатнім арыштам Сяргея Драздоўскага, а таксама жорсткім абыходжаннем з імі падчас допыту, паколькі лічыць, што іх пераслед звязаны выключна з іх працай па абароне і прасоўванні правоў чалавека ў Беларусі.

3 лютага 2021 года праваабаронцаў і супрацоўнікаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага затрымалі і дапыталі ў Следчым камітэце. Пасля допыту Алега Граблеўскага затрымалі на трое сутак, а Сяргея Драздоўскага змясцілі пад хатні арышт: ён пазбаўлены права на камунікацыю з кім-небудзь, акрамя свайго адваката.

Да затрымання праваабаронцы паспелі паведаміць, што Алег Граблеўскі падазраецца ў махлярстве. Сяргей Драздоўскі таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага, але пакуль невядома, у здзяйсненні якіх супрацьпраўных дзеянняў яго падазраюць. Адвакаты праваабаронцаў знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Паводле паста Сяргея Драздоўскага ў Facebook, ціск на яго і яго калегу звязаны з тым, што Офіс правоў людзей з інваліднасцю аказваў дапамогу ў пошуку адвакатаў і атрыманні прававой падтрымкі, у тым ліку асобам, абвінавачаным паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

1 лютага праваабаронцам патэлефанавалі з Дэпартамента фінансавых расследаванняў і запрасілі прыйсці ў Дэпартамент на наступны дзень і забраць частку канфіскаванага абсталявання. Калі 2 лютага Алег Граблеўскі і Сяргей Драздоўскі разам са сваімі адвакатамі прыбылі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў, адвакатам не дазволілі суправаджаць сваіх кліентаў. У Дэпартаменце Алег Граблеўскі і Сяргей Драздоўскі падвергліся сямігадзіннаму допыту, на працягу якога праваабаронцам пагражалі, іх прыніжалі і абражалі. Алега Граблеўскага распранулі дагала і пагражалі расправай. Праваабаронцы не мелі магчымасці паўнавартасна рухацца на працягу доўгага допыту, што для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў інвалідным вазку з'яўляецца жорсткім абыходжаннем.

21 студзеня на сайце Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь было апублікавана паведамленне аб правядзенні праверкі ў дачыненні да супрацоўнікаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю ў рамках расследавання "магчымага неправамернага завалодання ў перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі установай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь з інваліднасцю". У той жа дзень прадстаўнікі Дэпартамента правялі тры ператрусы: у офісе арганізацыі, у доме Сяргея Драздоўскага і ў доме бухгалтара арганізацыі Таццяны Крышталь. Падчас ператрусаў праваахоўнікі канфіскавалі тэлефоны, аргтэхніку і дакументы.

Судовы пераслед Алега Граблеўскага і Сяргея Драздоўскага рушыў услед за шэрагам судовых пераследаў і актаў рэпрэсій праваабаронцаў прадстаўнікамі праваахоўных органаў у Беларусі, якія пачаліся пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

Front Line Defenders выказвае занепакоенасць тым, што гэтыя дзеянні могуць аказаць стрымліваючы эфект на прасоўванне і абарону правоў чалавека ў Беларусі, а таксама могуць неспрыяльна ўздзейнічаць на стварэнне бяспечнага і спрыяльнага асяроддзя, у якім праваабаронцы могуць выконваць сваю працу.

Артыкул адсюль

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці