«Гэта злачынства супраць чалавечнасці». Наталля Сацункевіч — на сесіі ААН

13 сакавіка 2023, 13:25
«Гэта злачынства супраць чалавечнасці». Наталля Сацункевіч — на сесіі ААН

У Жэневе цяпер адбываецца 52-я сесія ААН (28 лютага – 1 красавіка 2023 года). У ёй прыняла ўдзел і праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч. "Вясна" распавядае, як у ААН гучала тэма Беларусі дзякуючы беларускім праваабаронцам.

sacunkevich_aan.jpgПраваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч каля будынка ААН у Жэневе

Перадгісторыя: Пасля падзей жніўня 2020 года ў Беларусі ў сакавіку 2021 года на чарговай сесіі ААН Савет па правах чалавека стварыў камісію па расследаванню сітуацыі ў Беларусі — The UN Human Rights Office Examination on Belarus. Грамадзянская супольнасць чакае, што напрыканцы 52-й сесіі ААН мандат гэтай місіі будзе падоўжаны, а дзеянні беларускіх сілавікоў і ўладаў у адносінах да пратэстоўцаў будуць прызнаны злачынствамі супраць чалавечнасці.

“Таму ў Жэневе ў нас быў шэраг адвакацыйных сустрэч з нагоды Examination mission”, — расказала Наталля Сацункевіч.

Адна з гэтых сустрэч — сайд-івэнт “Пераслед за міжнародныя злачынствы і сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі”, арганізаваны сталымі прадстаўніцтвамі Літвы і Польшчы ў ААН. На ім падымалася тэма катаванняў у Беларусі. Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сабралі і задакументавалі болей 2 000 такіх выпадкаў пасля падзей жніўня 2020 года.

“Як расказала беларуская праваабаронца і прадстаўніца Камітэта Вікторыя Фёдарава, па іх ацэнках гэта злачынства супраць чалавечнасці, — адзначыла Наталля Сацункевіч. — Я ж нагадала пра сваіх палітзняволеных калег-вясноўцаў — Уладзіміра Лабковіча, Валянціна Стэфановіча і Алеся Бяляцкага: яны ўтрымліваюцца ў дрэнных умовах у СІЗА на Валадарскага. На судзе яны былі ў кайданках. Нагадала і пра тое, што 26-гадовай каардынатарцы Валанцёрскай службы Вясны Марфе Рабковай прысудзілі 15 гадоў калоніі. І падкрэсліла, што яны фактычна адны з амаль паўтары тысячы палітзняволеных, якія сутыкаюцца з такімі ўмовамі.

Я папрасіла распаўсюджваць гэту інфармацыю. Беларусі ж патрэбна дапамога і салідарнасць усяго свету”.

side_event_satsunkevich_dave-elseroad.jpНаталля Сацункевіч выступае на сайд-івэнце. Фота: Dave Elseroad

У сайд-івэнце прыняла ўдзел і спецыяльная дакладчыца па Беларусі Анаіс Марын. У сваім выступе яна адзначыла, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў беларускай сістэмы правасуддзя не атрымалася правесці незалежныя, аператыўныя, эфектыўныя і празрыстыя расследаванні і прыцягнуць вінаватых да адказнасці за паведамленні пра парушэнні правоў чалавека.

“Падкрэслю, што цяпер мы знаходзімся прыкладна напаўдарозе паміж выбарамі 2020 года і наступнымі прэзідэнцкімі выбарамі, якія павінны адбыцца ў 2025 годзе. Аднак мой асабісты маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі паказвае абсалютную адсутнасць якіх-небудзь намаганняў і палітычнай волі ва ўладаў для вырашэння сур’ёзных праблем, якія працягваюць падымаць розныя міжнародныя праваабарончыя механізмы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і праваабаронцы. Падзеі 2020 года трапілі ў загалоўкі і прыцягнулі міжнародную ўвагу, але я занепакоена тым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, якая ўвесь час пагаршаецца, можа застацца незаўважанай”, — адзначыла Анаіс Марын.

Сайд-івэнт выклікаў вялікую зацікаўленасць — на ім сабралася каля 90 прадстаўнікоў розных краін. Сярод тых, хто ўзяў слова, Наталля Сацункевіч вылучыла прадстаўнікоў Албаніі і Эстоніі:

“Яны выказалі нам безумоўную падтрымку. І заклікалі іншыя краіны галасаваць за прадаўжэнне Examination mission".

side_event_lithuanian-permanent-mission-На сайд-івэнце "Пераслед за міжнародныя злачынствы і сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі”. Фота: Lithuanian Permanent Mission in Geneva

Апроч сайд-івэнта, праваабаронца паўдзельнічала і ў двухбаковых сустрэчах з прадстаўнікамі розных краін: Фінляндыі, Чэхіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Швецыі, Польшчы, США, Мексікі, Латвіі, Даніі, Нарвегіі.

“Я распавядала пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У прадстаўнікоў розных краін розны ўзровень уцягнутасці і разумення сітуацыі ў Беларусі. Напрыклад, у сітуацыі ў Беларусі вельмі добра разбіраюцца прадстаўнікі Польшчы і Германіі. Прыемна здзівіў у гэтым плане прадстаўнік Мексікі.

Але мы бачым падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі і дэмакратычных зменаў. А таксама ўсе шакіраваны прысудам праваабаронцам “Вясны”, тэрмінамі і ўвогуле самой крымінальнай справай”.

Акрамя гэтага, Наталля Сацункевіч успомніла сумны факт:

“Два гады таму Алесь Бяляцкі быў у Жэневе і ўдзельнічаў у стварэнні Examination mission. А сёння ён у турме — у тым ліку і за Examination mission”.

Суарганізатарамі сайд-івэнта і арганізатарамі адвакацыйных сустрэч з прадстаўніцай Вясны выступіў Фонд Дамоў правоў чалавека.

Арыгінальны матэрыял на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці