Human Rights Watch: Беларусь прабівае новае дно ў пераследах нязгодных

27 мая 2021, 10:10
Human Rights Watch: Беларусь прабівае новае дно ў пераследах нязгодных

Шакуючы крок беларускіх уладаў, якія прымусова пасадзілі ў нядзелю на сваёй тэрыторыі рэйс авіякампаніі Ryanair дзеля затрымання актывіста Рамана Пратасевіча і ягонай дзяўчыны Сафіі Сапегі - гэта не толькі абуральнае парушэнне міжнароднага права, але і жорсткая дэманстрацыя таго, наколькі далёка рэжым гатовы зайсці для падаўлення іншадумства. Пра гэта гаворыцца ў заяве Human Rights Watch, апублікаванай на сайце арганізацыі.


Author image

Rachel Denber

Deputy Director, Europe and Central Asia Division

Rachel_Denber

"Жыццё Рамана ў сур'ёзнай небяспецы. Ён адміністраваў Telegram-канал Nexta, які асвятляў і часткова каардынаваў масавыя пратэсты пасля скандальных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня мінулага года. Цяпер Пратасевічу можа пагражаць да 15 гадоў турмы па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Канал Nexta забаронены ў Беларусі як "экстрэмісцкі", а сам Пратасевіч унесены ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

"Па ўсім, што нам вядома пра беларускую праваахоўную сістэму, рызыкі таго, што і ён, і Сафія Сапега могуць падвергнуцца катаванням, вельмі высокія. Цалкам неабходна ўсебакова падтрымаць пазіцыю вядучых беларускіх праваабарончых груп, якія заклікалі неадкладна вызваліць затрыманых і даць ім магчымасць пакінуць краіну, калі яны выкажуць такое жаданне", - падкрэслівае намесніца дырэктара Human Rights Watch па краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Рэйчэл Дэнбер.

Прымусовая пасадка рэйса - гэта і сігнал грамадзянскай супольнасці аб тым, што ўлады не спыняцца ні перад чым, каб расправіцца з нязгоднымі. У мінулую нядзелю яны максімальна даходліва паказалі тым, хто, магчыма, яшчэ не зразумеў гэтага за мінулыя дзевяць месяцаў, што ў гэтым пытанні для рэжыму няма мяжы беззаконню, няма мяжы жорсткасці.

У верасні мінулага года беларускія ўлады ўжо выкралі трох беларускіх апазіцыйных актывістаў і прымусова адвезлі на ўкраінскую мяжу. У іх ліку была Марыя Калеснікава, якой давялося парваць свой пашпарт, каб пазбегнуць прымусовага выправаджэння з краіны. Пасля гэтага яе арыштавалі па надуманай справе аб змове з мэтай захопу ўлады і стварэнні экстрэмісцкага фармавання.

Улады таксама пагражалі пазбаўленнем бацькоўскіх правоў грамадзянам, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, і журналістам-расследавальнікам. Людзі падвяргаюцца пераследам і санкцыям нават проста за нашэнне або дэманстрацыю бел-чырвона-белай сімволікі і сцяга Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 года.

Для барацьбы з нязгоднымі ўжываецца маніпуляванне судаводствам. За ўдзел у пераважна мірных пратэстах дзясяткі тысяч чалавек былі адвольна затрыманыя, сотні прайшлі праз катаванні. У дзясятках праваабарончых груп і рэдакцый прайшлі ператрусы, цэлы шэраг актывістаў і журналістаў арыштаваныя па надуманых абвінавачваннях у масавых беспарадках, ухіленні ад выплаты падаткаў і т. п.

Палітычныя лідары па абодва бакі Атлантыкі з поўнай падставай заяўляюць аб неабходнасці Міжнароднага крымінальнага расследавання інцыдэнту з самалётам, і такое расследаванне, сапраўды неабходна. Але ва ўсёй гэтай гісторыі нельга забываць аб тым, што Раману Пратасевічу і Сафіі Сапега павінна быць забяспечана абарона, а беларускай грамадзянскай супольнасці – падтрымка ад замахаў з боку рэжыму, які страціў тармазы.

Пераклад на беларускую мову: spring96.org

Арыгінал артыкула

Глядзiце таксама

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 мая 2025, 09:01
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 красавіка 2025, 12:53
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 красавіка 2025, 14:33
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці