IAPB: Беларусы ўсё гэтак жа гатовыя дакументаваць выпадкі грубых парушэнняў правоў чалавека

20 лютага 2023, 13:25
IAPB: Беларусы ўсё гэтак жа гатовыя дакументаваць выпадкі грубых парушэнняў правоў чалавека

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) выпусціла трэцюю справаздачу аб выніках працы за люты-верасень 2022 года.

"Вясна" прыводзіць вытрымкі са справаздачы і публікуе дакумент цалкам.

У справаздачы адзначаецца, што негледзячы на рэпрэсіі і іншыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца цяпер беларусы, яны ўсё гэтак жа гатовыя дакументаваць выпадкі грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі працягваюць збіраць інфармацыю і сведчанні ў пацярпелых/сведак, якія Платформа кансалідуе, захоўвае і аналізуе разам з інфармацыяй з адкрытых крыніц для садзейнічання працэсам прыцягнення да адказнасці.

З 1 красавіка 2021 года "Вясна" і Міжнародны камітэт сабралі інфармацыю і сведчанні ў 857 пацярпелых і іншых сведак (584 мужчын і 273 жанчын) аб меркаваных злачынствах па міжнародным праве, уключаючы адпаведныя дакументальныя сведчанні, такія як медыцынскія і судовыя матэрыялы, у выніку чаго агульная колькасць дакументаў склала каля 20 000. Акрамя таго, Платформа сабрала больш аднаго мільёна матэрыялаў з адкрытых крыніц, уключаючы 82 000 відэа, 238 292 выявы і 159 030 тэкставых матэрыялаў з 213 крыніц.

На 30 верасня 2022 года было рэструктуравана і загружана ў лічбавы архіў Платформы каля 14 300 дакументаў, якія тычацца 2 052 пацярпелых і сведак, у тым ліку паказанні сведак, медыцынскія заключэнні і судовыя матэрыялы, а таксама адпаведныя пераклады на ангельскую мову.  Акрамя таго, Платформа захавала сабраныя дадзеныя з адкрытых крыніц, уключаючы важныя метададзеныя, што забяспечыць іх даступнасць для мэтаў прыцягнення да адказнасці ў будучыні. На 30 верасня 2022 года Платформа разгледзела і маркіравала 1 800 файлаў з адкрытых крыніц у адпаведнасці са сваёй стратэгіяй па апрацоўцы матэрыялаў.

Адзначаецца, што Платформа працягвала ўзаемадзейнічаць і падтрымліваць органы па прыцягненні да адказнасці, у тым ліку з групай УВКПЧ па разглядзе сітуацыі ў Беларусі, Спецыяльным дакладчыкам па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і шматлікімі нацыянальнымі органамі крымінальнага правасуддзя.


Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) – гэта кааліцыя няўрадавых арганізацый на чале з DIGNITY, ПЦ “Вясна” і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі. IAPB збірае, правярае і захоўвае інфармацыю, дакументы і доказы сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі са жніўня 2020 года.

СПРАВАЗДАЧА НА САЙЦЕ ВЯСНЫ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці