«Індэкс цэнзуры»: «Наш сябар і былы калега Андрэй Аляксандраў усё яшчэ за кратамі»

22 лютага 2022, 13:50
«Індэкс цэнзуры»: «Наш сябар і былы калега Андрэй Аляксандраў усё яшчэ за кратамі»

Праваабарончая арганізацыя «Індэкс цэнзуры» напісала артыкул з нагоды 400 дзён зняволення палітвязня Андрэя Аляксандрава:


«Я вельмі ўзрушаны мужнасцю беларускіх людзей, якія не змаўкаюць, нават ведаючы, якая небяспека ім пагражае», — напісаў у снежні 2013 года беларускі журналіст і праваабаронца Андрэй Аляксандраў. У той час ён працаваў у Лондане супрацоўнікам Index on Censorship Belarus Officer.

Сёння наш сябар і былы калега Андрэй праводзіць за кратамі ў Беларусі 400-ы дзень. Вярнуўшыся ў Беларусь з Лондана ў сярэдзіне 2010-х гадоў, Андрэй добра ўсведамляў, як рызыкоўна працягваць працу ў абарону правоў чалавека, але адмовўся запалохана маўчаць. […]

Андрэй быў затрыманы і зняволены ў студзені 2021 года. Цяпер яму прад'яўляюць абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве» - на падставе таго, што ён аплочваў штрафы журналістам і дэманстрантам, затрыманым падчас акцый пратэсту, выкліканых спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года. Беларускія праваахоўныя органы прыраўноўваюць гэта да фінансавання незаконных акцый пратэсту. У выпадку прызнання вінаватым Андрэю Аляксандраву пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Калі б мне было так кепска, ці хапіла б мне мужнасці працягваць выказвацца [?]», — задаваўся пытаннем Андрэй у сваім тэксце, маючы на ўвазе Андрэя Саннікава, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, якога збілі, арыштавалі і пакінулі ў камеры з лязом брытвы і кавалкам дрота, у надзеі, што ён заб'е сябе. Цяпер і сам Андрэй церпіць жорсткасці рэжыму. Ён і яго дзяўчына Ірына Злобіна – двое з больш чым 1062 палітвязняў у Беларусі».

“Індэкс цэнзуры” просіць падпісаць петыцыю з патравабаннем вызваліць Андрэя і Ірыну.

 

Артыкул без скарачэнняў (на англійскай мове) чытайце на сайце “Індэкса цэнзуры”.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці