Каляндар міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека

28 снежня 2022, 12:30
Каляндар міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека

Беларускі Хельсінскі Камітэт стварыў каляндар міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека, каб некамерцыйным арганізацыям было прасцей і зручней выкарыстоўваць міжнародныя праваабарончыя механізмы для дапамогі сваім мэтавым аўдыторыям.

Заклікі міжнародных механізмаў можна адфільтраваць па тэгах (па тэмах вашай працы ці па мэтавых аўдыторыях), дэдлайнах, а таксама тыпе справаздачнасці (перыядычная ці па запыце).

Механізмы ААН даюць магчымасць паглядзець на праблемы мэтавых груп і правы чалавека з іншага ракурсу і заўважыць парушэнні там, дзе яны не з'яўляюцца відавочнымі.

Таксама гэты важны сродак дакументавання парушэнняў правоў чалавека і іх асвятлення ў міжнародным полі.

Выкарыстанне механізмаў ААН спрыяе аб'яднанню праваабаронцаў у кааліцыі для больш эфектыўнага вырашэння праблем мэтавых аўдыторый.

Эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта гатовы падтрымаць кансультацыйна і тэхнічна ў афармленні і перакладзе падрыхтаванай вамі інфармацыі. Для сувязі: office@belhelcom.org.

Таксама БХК раіць выкарыстоўвацьdatabase.belhelcom.org для пошуку норм і стандартаў у галіне правоў чалавека па ключавых тэмах.

КАЛЯНДАР МІЖНАРОДНЫХ МЕХАНІЗМАЎ АБАРОНЫ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА - ПА СПАСЫЛЦЫ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці