Камітэт абароны журналістаў заклікае да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына

27 сакавіка 2024, 09:58
Камітэт абароны журналістаў заклікае да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына

Міжнародная праваабарончая арганізація Камітэт абароны журналістаў заклікала да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына, піша БАЖ. 21 сакавіка суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў прысудзіў беларускаму відэааператару 2,5 гады пазбаўлення волі за спрыянне экстрэмізму і паклёп на Аляксандра Лукашэнку.

Андрэй Толчын

Андрэй Толчын. Фота: з асабістага архіва

— 2,5 года пазбаўлення волі, прысуджанае журналісту Андрэю Толчыну па неабгрунтаваным абвінавачанні, з’яўляецца яшчэ адной дэманстрацыяй помслівасці беларускіх уладаў у адносінах да цяперашніх і былых прадстаўнікоў прэсы, такіх як Толчын, за іх незалежнае асвятленне масавых пратэстаў у краіне ў 2020 годзе, — заявіла каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

Андрэй Толчын сышоў з журналістыкі ў 2020 годзе. Але гэта не перашкодзіла Гомельскаму суду прызнаць журналіста Андрэя Толчына вінаватым паводле часткі 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і часткі 2 артыкула 367 КК (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). 

— Беларускія ўлады павінны неадкладна зняць усе абвінавачанні з Толчына і вызваліць яго разам з усімі іншымі зняволенымі журналістамі, — падкрэсліла спадарыня Саід.

На сёньня за кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі беларускіх медыя.

Пераклад на беларускую мову: БАЖ

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 красавіка 2025, 13:55
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці