Libereco: "Заходнія санкцыі павінны распаўсюдзіцца і на Беларусь!"

08 сакавіка 2022, 12:02
Libereco: "Заходнія санкцыі павінны распаўсюдзіцца і на Беларусь!"

Санкцыі, накладзеныя на Расею з-за вайны ва Украіне, павінны быць у поўным памеры распаўсюджаныя і на Беларусь. З такой заявай выступіла нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя "Libereco — Партнёрства за правы чалавека".

Беларусь павінна ўключацца ва ўсе бягучыя санкцыі Захаду ў дачыненні да Расеі. Гэта адзіны спосаб ліквідаваць падставы для ваенна-палітычнага пакта паміж дзвюма краінамі і не дапусціць ператварэння Беларусі ў санкцыйную шчыліну для Крамля.

Акрамя таго, Расея напала на Украіну з боку Беларусі і выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю як раён разгортвання сваіх сіл, тым самым атачаючы Украіну з усходу і поўначы. Па дадзеных амерыканскай выведкі, ужо сёння беларускія войскі могуць быць таксама накіраваны ва Украіну. Больш таго, Расія на працягу многіх гадоў абыходзіла санкцыі Еўрапейскага Саюза, ЗША і іншых заходніх дзяржаваў праз Беларусь.

У выніку праведзенага ў нядзелю "канстытуцыйнага рэферэндуму" і чаканага адабрэння ў 65% беларускі дыктатар Лукашэнка дамогся неабмежаванага падаўжэння тэрміну свайго кіравання. На рэферэндуме таксама было ўхваленае пастаяннае размяшчэнне расейскай ядзернай зброі і войскаў у Беларусі. Беларуская апазіцыя, а таксама незалежныя назіральнікі крытыкуюць рэферэндум як недэмакратычны, бо свабоднае галасаванне было немагчыма, а таямніца галасавання была парушаная на падставе процідзеяння пандэміі.

Марка Фібер, старшыня праўлення Libereco ў Германіі, заяўляе:

"Лукашэнка хоча выглядаць пасярэднікам і арганізатарам перамоваў у расейска-ўкраінскай вайне. На самай жа справе ён верны памагаты і ваенны партнёр Уладзіміра Пуціна. Толькі так ён можа ўтрымацца ва ўладзе. Таму заходнія санкцыі павінны ўдарыць па ім і яго злачыннаму рэжыму так жа моцна, як і па Расіі. Мы ўжо шмат гадоў патрабуем, каб Беларусь была выключаная з сістэмы SWIFT. За свой удзел у расійскай агрэсіўнай вайне рэжым Лукашэнкі павінен нарэшце цалкам пазбавіцца доступу да заходніх фондаў".

Паводле паведамленняў беларускага Праваабарончага цэнтра "Вясна", больш за 500 чалавек былі арыштаваныя ў выходныя за ўдзел у акцыях пратэсту супраць рэферэндуму і супраць вайны. У той жа час у Беларусі ў турмах знаходзяцца больш за 1000 палітвязняў, асуджаных да тэрмінаў зняволення да 20 гадоў.

Ларс Бюнгер, прэзідэнт Libereco ў Швейцарыі, патрабуе:

"Усе палітвязні павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна. Праведзены рэферэндум з самага пачатку быў фарсам і маніпуляцыяй. Няпраўда, што людзі былі прыцягнутыя да яго падрыхтоўкі, як няпраўда і тое, што вялікая колькасць іх прагаласавала. З моманту фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года супраць Лукашэнкі выступае пераважная большасць насельніцтва. Ён можа захаваць сваю ўладу толькі з дапамогай сілы, рэпрэсій і пры падтрымцы Пуціна. Захад павінен адказаць на штодзённы тэрор Лукашэнкі узмацненнем жорсткасці санкцый, ужо уведзеных супраць Беларусі".

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці