Libereco заклікае вызваліць Марыю Калеснікаву і ўсіх палітвязняў Беларусі

15 верасня 2021, 09:02
Libereco заклікае вызваліць Марыю Калеснікаву і ўсіх палітвязняў Беларусі

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Ліберэка” 10 верасня апублікавала адкрыты ліст з заклікам вызваліць несправядліва асуджаную Марыю Калеснікаву і ўсіх палітвязняў.

___________

Марыя Калеснікава была адным з лідараў беларускіх пратэстаў у мінулым годзе. Яна была асуджаная да 11 гадоў пазбаўлення волі ў Мінску 6 верасня 2021 года. Яна знаходзіцца ў турме без віны ўжо год – гэтак сама, як і больш за 650 іншых палітвязняў.

Падпішыце онлайн-петыцыю

Апазіцыйны палітык Марыя Калеснікава і больш за 650 іншых асобаў зараз знаходзяцца пад вартай у Беларусі за рэалізацыю сваіх правоў на свабоду слова і сходаў.

Мы лічым гэтых затрыманых палітвязнямі і заклікаем беларускі рэжым неадкладна і безумоўна вызваліць іх.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года ў Беларусі штодня затрымліваюць людзей. Па звестках АБСЕ, выбары прэзідэнта былі сфальсіфікаваныя. У 2020 і 2021 гадах незалежныя назіральнікі налічылі больш за 40 000 арыштаў па палітычных матывах і зафіксавалі больш за 1800 выпадкаў катаванняў, здзейсненых прадстаўнікамі дзяржавы.

Беларусы штодня сутыкаюцца з гвалтам, адвольнымі арыштамі, катаваннямі і рэпрэсіямі супраць асобаў, праваабарончых арганізацый і незалежных журналістаў.

Рэжым дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, які знаходзіцца ва ўладзе больш за 27 гадоў, гатовы выкарыстоўваць любыя сродкі, каб застацца пры ўладзе.

Мы заяўляем аб сваёй салідарнасці з усімі палітычна пераследаванымі людзьмі і патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі.

 

Арыгінал зварота на сайце “Ліберэка”.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці