Мішэль Бачэлет пра атаку на праваабаронцаў 15 ліпеня: «Такіх рэпрэсій не павінна быць»

15 ліпеня 2021, 15:00
Мішэль Бачэлет пра атаку на праваабаронцаў 15 ліпеня: «Такіх рэпрэсій не павінна быць»

Жэнева, 15 ліпеня 2021 года

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет пракаментавала падзеі апошніх дзён у Беларусі.

"Я глыбока занепакоеная апошнімі падзеямі ў Беларусі, дзе ў сераду сілавікі правялі дзясяткі рэйдаў у офісах і дамах праваабаронцаў і журналістаў, і, як паведамляецца, шэраг людзей былі затрыманыя.

Такіх рэпрэсій не павінна быць увогуле.

Падзеі, якія адбыліся ў сераду, яшчэ раз падкрэсліваюць абуральнае ігнараванне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве ў галіне правоў чалавека.

Я неаднаразова папярэджвала пра пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі і яшчэ раз заклікаю ўрад спыніць сваю палітыку запалохвання і пераследу грамадзянскай супольнасці і работнікаў СМІ. Тыя, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні, павінны быць неадкладна вызваленыя", - падрэсліла Мішэль Бачэлет. 

Арыгінал заявы на сайце ААН

Пераклад на беларускую мову: ПЦ «Вясна»

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 снежня 2025, 21:00
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 снежня 2025, 21:00
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 снежня 2025, 21:00
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 лістапада 2025, 06:00
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці