Міжнародная праваабарончая супольнасць нагадала беларускім суддзям пра адказнасць за несправядлівыя прысуды

18 верасня 2023, 10:32
Міжнародная праваабарончая супольнасць нагадала беларускім суддзям пра адказнасць за несправядлівыя прысуды

Па ініцыятыве праваабарончай арганізацыі "Libereco" 20 арганізацыяў з дзесяці розных краінаў падпісалі ліст, які быў накіраваны 413 беларускім суддзям.

Сярод падпісантаў - Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

У лісце адзначаецца датычнасць судзяў да парушэння правоў чалавека і несправядліваму зневоленню беларусаў.

"Libereco" — Партнёрства па правах чалавека — нямецка-швейцарская недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі і Украіне.

У лісце паведамляецца, што "суддзі адыгрываюць важную ролю ў аўтарытарным рэжыме дыкатара Лукашэнкі".  Яны рэгулярна адмаўляюць абвінавачваным у правах на справядлівае судовае разбіральніцтва, праводзяць палітычна матываваныя судовыя пасяджэнні ў закрытым рэжыме, не выконваюць базавыя стандарты бесстароннасці.

Адзначаецца, што нягледзячы на тое, што суддзі маюць важнае значэнне ў кампаніі Лукашэнкі па жорсткасці і рэпрэсіям, яны ігнаруюцца міжнароднай супольнасцю. Таму ў гэтай кампаніі суддзі ставяцца ў цэнтр увагі.

Кен МакБейн, кіраўнік кампаніі і прадстаўнік "Ліберэка" у Вялікай Брытаніі адзначыў:

"Важна, каб агенты рэжыму, вінаватыя ў гэтых злоўжываннях, разумелі, як свет глядзіць на іх дзеянні. Мы ўдзячныя ўсім арганізацыям, якія паставілі свой подпіс пад гэтым лістом, каб мы накіравалі магутны сігнал непасрэдна самім суддзям. У сваім абяцанні перад беларускім народам гэтыя суддзі пакляліся "добрасумленна выконваць свае абавязкі, адпраўляць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць бесстароннымі і справядлівымі, як загадвае мне абавязак суддзі". Выклікае засмучэнне тое, наколькі сістэматычна гэтыя суддзі робяць супрацьлеглае сваім абяцанням".

У заключнай частцы ліста гаворыцца, што суддзям яшчэ не позна выканаць сваё абяцанне і міжнародныя абавязкі, узятыя на сябе Беларуссю ў галіне правоў чалавека.

Ліст падпісалі нямецкія, шведскія, нарвескія, алжырскія і іншыя праваабарончыя арганізацыі.

У шэрагу падпісантаў - Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Публікацыя паводле сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці