Міжнародны ПЭН абвяшчае кампанію салідарнасці з беларускім філосафам Уладзімірам Мацкевічам

17 снежня 2021, 11:43
Міжнародны ПЭН абвяшчае кампанію салідарнасці з беларускім філосафам Уладзімірам Мацкевічам

Міжнародны ПЭН заклікае звяртацца ў беларускія дзяржаўныя органы, расказваць пра Уладзіміра Мацкевіча ў артыкулах і допісах, пісаць палітвязню лісты падтрымкі з усяго свету:


Я разумею, што падставай для арышту сталі мае артыкулы, выказванні, ідэі і думкі, то-бок мяне збіраюцца судзіць за «думзлачынства» паводле Оруэла. Менавіта гэта як найлепш характарызуе сённяшні рэжым у Беларусі.”

Сябра Беларускага ПЭНа, вядомы філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў зняволенні з 4 жніўня 2021 года. Яму прад’яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, па артыкуле 342 (1) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У выпадку асуджэння яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дата судовага пасяджэння яшчэ не прызначаная.

Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Уладзімір Мацкевіч падвяргаецца пераследу за свае погляды і публікацыі, якія крытыкуюць беларускія ўлады. ПЭН-клуб заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго.

Заклік да дзеяння: 

Калі ласка, накіруйце звароты да беларускіх уладаў з заклікам:

  • Неадкладна і безумоўна вызваліць Уладзіміра Мацкевіча і зняць з яго ўсе абвінавачванні;

  • Да яго вызвалення забяспечыць яму рэгулярныя сустрэчы з сям’ёй, адвакатамі і адэкватнае медыцынскае абслугоўванне;

  • Выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду слова, асацыяцый і мірных сходаў.

Накіроўвайце звароты на адрасы:

Андрэй Швед

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь

Адрас: вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030 Мінск, Беларусь

info@prokuratura.gov.by

Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў

Адрас: вул. Лиенина, 19, Мінск 220030, Беларусь

mail@mfa.gov.by

Адпраўляйце копіі зваротаў у амбасаду Беларусі ў вашай краіне. Адрасы пасольстваў можна знайсці тут.

Калі ласка, звяртайцеся ў Міністэрствы замежных спраў і да дыпламатычных прадстаўнікоў у Беларусі ў сваіх краінах, заклікаючы іх падняць справу Уладзіміра Мацкевіча на двухбаковым узроўні.

*** Калі ласка, адпраўляйце звароты неадкладна ***

Салідарнасць

Калі ласка, дасылайце свае лісты падтрымкі Уладзіміру Мацкевічу на адрас:

Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч

СІЗА-1, вуліца Валадарскага 2

220030, Мінск

Беларусь

Арыгінал заявы па спасылцы.


Пераклад на беларускую мову: Беларускі ПЭН-цэнтр

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці