26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).
Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Дар'я Новік, Андрэй Саўчанка, Канстанцін Шульга, Юлія Шаўчук.
Дзе: Варшава, прастора "Пад жырандоляй" (Hoża 41, lok 2);
Калі: 26-га чэрвеня, збор і падпісанне лістоў палітвязням пачнецца ў 19:00, а чытанне гісторый — у 20:00;
Як узяць удзел: Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.
Таксама паглядзець чытанне можна будзе па анлайн-трансляцыі. Яно распачнецца на ютуб-канале "Вясны" ў 19:00 па беларускім часе па спасылцы (уключайце званочак-напамін).
Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня супраць катаванняў.