«Мне яшчэ пашанцавала». Чытаньне гісторыяў катаваньняў 26 чэрвеня. Трансляцыя

26 June 2023, 10:23 AM
«Мне яшчэ пашанцавала». Чытаньне гісторыяў катаваньняў 26 чэрвеня. Трансляцыя

26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).

Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Дар'я Новік, Андрэй Саўчанка, Канстанцін Шульга, Юлія Шаўчук.

Дзе: Варшава, прастора "Пад жырандоляй" (Hoża 41, lok 2);
Калі: 26-га чэрвеня, збор і падпісанне лістоў палітвязням пачнецца ў 19:00, а чытанне гісторый — у 20:00;
Як узяць удзел: Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Таксама паглядзець чытанне можна будзе па анлайн-трансляцыі. Яно распачнецца на ютуб-канале "Вясны" ў 19:00 па беларускім часе па спасылцы (уключайце званочак-напамін).

Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня супраць катаванняў.

See more news

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 April 2025, 12:57 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 April 2025, 1:08 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 April 2025, 3:51 PM
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 April 2025, 12:27 PM
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці