«Многія зведваюць катаванні ды жорсткае абыходжанне». 37 краін-сябраў АБСЕ заклікалі да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

07 ліпеня 2025, 11:18
«Многія зведваюць катаванні ды жорсткае абыходжанне». 37 краін-сябраў АБСЕ заклікалі да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

На фота: сцягі АБСЕ перад Хофбургам у Вене (АБСЕ / Сара Крозьер) (OSCE / Sarah Crozier)

У Вене 3 ліпеня 37 краін-сябраў АБСЕ, уключна з сябрамі Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніяй, Канадай і Украінай, выступілі з сумеснай заявай у межах пасяджэння АБСЕ, заклікаючы рэжым Аляксандра Лукашэнкі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Заяву зачытала прадстаўніца Нямеччыны.

Сярод дзяржаваў, што падпісалі заяву, — Бельгія, Балгарыя, Канада, Харватыя, Чэхія, Кіпр, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Чарнагорыя, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Украіна, Вялікабрытанія і Германія. Да іх далучыліся таксама Албанія, Андора, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Мальта, Малдова, Паўночная Македонія і Сан-Марына.

"Мы вітаем вызваленне некалькіх палітычных зняволеных, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, у чым Злучаныя Штаты адыгралі вырашальную ролю.

Хоць гэта і пазітыўныя крокі, мы глыбока занепакоеныя тым, што па стане на 26 чэрвеня ў Беларусі ў зняволенні ўсё яшчэ застаюцца не менш за 1 170 палітычных зняволеных, паводле даных праваабарончай арганізацыі "Вясна". Многія зведваюць катаванні ды жорсткае абыходжанне, уключна з працяглай ізаляцыяй і адмовай у неабходнай медычнай дапамозе. На жаль, прынамсі восем з іх памерлі ў зняволенні праз гэтыя бесчалавечныя ўмовы.

Мы таксама памятаем пра тых, хто пасля вызвалення вымушаны бегчы з Беларусі або вымушаны заставацца пад пастаяннымі рэпрэсіямі, якія фактычна падаўжаюць іх пакаранне за межамі турэмнага зняволення", — адзначыла прадстаўніца Нямеччыны.

У заяве таксама адзначылі, што беларускія ўлады працягваюць пераслед іншадумцаў, незалежных СМІ, ігнаруючы свае міжнародныя абавязальніцтвы і прынцыпы АБСЕ.

У сумеснай заяве прадстаўнікі краін заклікалі беларускія ўлады да:

  • спынення пераследу людзей за рэалізацыю сваіх правоў на свабоду выказвання меркаванняў, свабоду асацыяцый і мірных сходаў;

  • неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, у першую чаргу тых, у каго ёсць праблемы са здароўем ды інваліднасць, людзей сталага веку і бацькоў-адзіночак, ды забяспечыць іх рэабілітацыю;

  • забеспячэння справядлівага і гуманнага абыходжання з усімі зняволенымі, у прыватнасці, дазволіўшы зняволеным, якім было адмоўлена ў зносінах са сваімі сем'ямі, зрабіць гэта, і даць неадкладны доступ да належнай медычнай дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу.

"Мы працягнем падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі", — было заяўлена напрыканцы.

Публікуецца паводле сайта "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 студзеня 2026, 16:39
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 снежня 2025, 21:00
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці