«Мы асуджаем абвяшчэнне «Вясны» «экстрэмісцкім фармаваннем». Дацкі інстытут супраць катаванняў выступіў з супольнай заявай

06 верасня 2023, 08:44
«Мы асуджаем абвяшчэнне «Вясны» «экстрэмісцкім фармаваннем». Дацкі інстытут супраць катаванняў выступіў з супольнай заявай

Фота svaboda.org

Дацкі інстытут супраць катаванняў «DIGNITY» 5 верасня выступіў з іншымі арганізацыямі з сумеснай заявай, у якой заклікае беларускія ўлады адмяніць рашэнне аб прызнанні «Вясны» «экстрэмісцкім фармаваннем». Акрамя гэтага, патрабуецца неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў Беларусі, уключна з пяццю праваабаронцамі «Вясны», а таксама захаванне сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. «DIGNITY» у сумеснай заяве таксама заклікаў далучыцца да гэтых патрабаванняў міжнародную супольнасць.

Дацкі інстытут супраць катаванняў звяртае ўвагу ў заяве, што дзякуючы працы «Вясны» былі задакументаваныя шматлікія парушэнні правоў чалавека і міжнародныя злачынствы, у тым ліку прымяненне катаванняў і жорсткага абыходжання ў месцах зняволення.

«Мы асуджаем неабгрунтаванае прылічэнне «Вясны» да «экстрэмісцкіх фармаванняў». Гэта дзеянне ўяўляе сабой не толькі атаку на вядомую праваабарончую арганізацыю і зусім супрацьзаконную спробу перашкодзіць яе дзейнасці — яшчэ яно адлюстроўвае больш шырокую атаку ўрада на беларускую праваабарончую супольнасць і яго імкненне да падсправаздачнасці і вяршэнства права. Мы нагадваем, што пяцёра членаў «Вясны» ўсё яшчэ затрыманыя і заключаны ў турму па палітычна матываваных абвінавачваннях: Алесь Бяляцкі, старшыня і лаўрэат Нобелеўскай прэміі; Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні; Уладзь Лабковіч; Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк», — гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што ў выніку новага рашэння здольнасць Праваабарончага цэнтра працягваць дакументаваць парушэнні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца ў Беларусі, будзе істотна абмежаваная, паколькі любы, хто супрацоўнічае з імі, цяпер пад рызыкай крымінальнага пераследу.

Дацкі інстытут супраць катаванняў заклікае беларускія ўлады адмяніць рашэнне аб прызнанні «Вясны» і ўсіх яе аддзяленняў «экстрэмісцкім фармаваннем»; неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і іншых асоб, затрыманых па палітычна матываваных абвінавачваннях у Беларусі, уключна з «вясноўцамі»; выконваць свае абавязацельствы ў галіне правоў чалавека, асабліва правы на жыццё, свабоды ад катаванняў і жорсткага абыходжання, у тым ліку сексуальны і гендарны гвалт, правы на справядлівае судовае разбіральніцтва і свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый.

Акрамя гэтага, інстытут заклікае далучыцца да гэтых патрабаванняў міжнародную супольнасць, і ў прыватнасці Еўрапейскі Саюз і яго дзяржавы-сябры, а таксама Злучаныя Штаты і Злучанае Каралеўства, настойліва заклікаць Беларусь.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці