15 ліпеня 2021 года
Рэйды і затрыманні, якія правялі беларускія ўлады ў незалежных СМІ, праваабарончых арганізацыях і аналітычных цэнтрах, з'яўляюцца жорсткай эскалацыяй нападаў на праваабаронцаў і незалежных журналістаў у Беларусі.
Ніжэйпадпісаныя арганізацыі асуджаюць урад Аляксандра Лукашэнки за няспынныя рэпрэсіі і патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць атаку на прэсу і праваабарончыя арганізацыі і вызваліць усіх затрыманых.
Рэйды, якія пачаліся 8-га і працягваліся да 14-га ліпеня, - чарговая эскалацыя бягучай кампаніі рэпрэсій, якая праводзіцца беларускімі ўладамі, каб знішчыць грамадзянскую супольнасць Беларусі. Напярэдадні рэйдаў Лукашэнка паабяцаў «разабрацца» з няўрадавымі арганізацыямі, якія, як ён сцвярджае, будуць выклікаць хваляванні ў краіне.
Раніцай 14 ліпеня беларускія сілы бяспекі правялі больш за дзясятак рэйдаў, якія закранулі сябраў або кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, уключаючы «Вясну», «Lawtrend», Асацыяцыю беларусаў свету «Бацькаўшчына», праект IMENA, пляцоўку «Тэрыторыя правоў», Саюз беларускіх пісьменнікаў, Рух «За свабоду», Беларускую асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Таварыства беларускай школы, Human Constanta ў Брэсце, Полацкае праваабарончае таварыства, Фонд Льва Сапегі, «Трэці сектар», офісы Партыі Беларускага народнага фронту, Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, сацыялагічнай лабараторыі NOVAK і праваабарончай арганізацыі «Гендарныя перспектывы», а таксама кватэру дырэктара SYMPA.
Гэтая акцыя супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі з'яўляецца грубым парушэннем асноўных правоў чалавека на свабоду выказвання меркаванняў і асацыяцый, а таксама на свабоду прэсы. Гэтая атака павінна быць неадкладна спынена.
Міжнародная супольнасць павінна выступіць адзіным голасам супраць нападаў Лукашэнкі на грамадзянскую супольнасць, асудзіўшы гэтыя трывожныя рэйды, з заклікам вызваліць журналістаў і актывістаў і прыцягнуць да адказнасці беларускіх палітыкаў і сілавікоў, якія нясуць адказнасць за гэтыя злоўжыванні.
Як сябры грамадзянскай супольнасці па ўсім свеце, мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых альбо зняволеных журналістаў і актывістаў і спынення рэйдаў, затрыманняў, пераследу і нападаў на журналістаў, мастакоў, актывістаў і ўсіх тых, хто рэалізуе сваё права на свабоду слова і асацыяцый.
Пад заявай падпісаліся:
PEN America
PEN International
ARTICLE 19
European Centre for Press and Media Freedom (ECPMF)
European Federation of Journalists (EFJ)
Free Press Unlimited
Human Rights Watch (HRW)
IFEX
Index on Censorship
Reporters Without Borders (RSF)
South East Europe Media Organisation (SEEMO)
Арыгінал заявы на сайце ПЭН-Амерыка
Пераклад на беларускую мову: БДПЧ