Працоўная група ААН прызнала парушэнні правоў палітзняволенага адваката Віталя Брагінца

24 студзеня 2024, 17:56
Працоўная група ААН прызнала парушэнні правоў палітзняволенага адваката Віталя Брагінца

Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях (ПГАЗ) разгледзела справу палітзняволенага адваката Віталя Брагінца і прыйшла да высновы, што Беларусь парушыла яго правы. Скаргу ў ПГАЗ падрыхтавалі юрысты праваабарончай арганізацыі Respect-Protect-Fulfill і Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.

ПГАЗ прызнала, што пазбаўленне Брагінца свабоды заснавана на дыскрымінацыі па палітычных поглядах і яго статусе "адваката апазіцыі", паколькі ён абараняў кліентаў у палітычна матываваных судах. Адвольным затрыманне адваката робіць і тое, што ён быў арыштаваны за рэалізацыю сваіх правоў на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду мірных сходаў. Акрамя таго, было груба парушанае права адваката на справядлівае судовае разбіральніцтва. Так, Працоўная група пагадзілася з высновамі аб тым, што ў Беларусі адсутнічае незалежная судовая сістэма, і адзначыла, што беларускія суддзі вядуць "абвінаваўчыя" вытворчасці, парушаючы прэзумпцыю невінаватасці, закрываюць судовыя разбіральніцтвы ад публікі; у абвінавачаных часта ўзнікаюць праблемы з доступам да адвакатаў, а тыя адвакаты, якія працуюць па такіх справах, часта знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

ПГАЗ таксама прызнала, што два паслядоўныя адміністрацыйныя арышты Віталя насамрэч былі часткай крымінальнага пераследу і былі выкарыстаныя для атрымання доступу да падазраванага без надання яму пры гэтым неабходных працэсуальных правоў. Пры затрыманні Брагінцу не паведамілі пра прад'яўленыя яму абвінавачванні, што таксама з'яўляецца парушэннем. Арышт і ўтрыманне пад вартай адваката былі адвольнымі, паколькі першапачаткова яны былі санкцыянаваныя пракурорам, а не судом, і за ўсе 10 месяцаў зняволення пад вартай не разглядаліся альтэрнатыўныя меры, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

Працоўная група ўстанавіла парушэнне шэрагу правоў Віталя, заклікала да неадкладнага вызвалення адваката і забеспячэння яго права на кампенсацыю, а таксама пошуку і пакарання вінаватых у адвольным затрыманні палітвязня. Інфармацыя пра гэтую справу таксама была перададзена шэрагу спецыяльных дакладчыкаў ААН для таго, каб яны маглі адрэагаваць на сітуацыю.


Віталь Брагінец — адвакат, які абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які застаўся без абароны на судзе праз арышт Віталя. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд — восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці