Прэзентацыя даклада «Крым: разбіваючы сцяну маўчання»

04 лютага 2019, 18:56
Прэзентацыя даклада «Крым: разбіваючы сцяну маўчання»

20 лютага (серада) у 10 гадзін у Беларускім Доме правоў чалавека ім. Б.Звозскава (Вільнюс, Латака, 3) адбудзецца прэзентацыя даклада міжнароднай місіі Дамоў правоў чалавека, якая наведала Крым.

20 лютага 2019 года спаўняецца пяць гадоў ад пачатку ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі ва Украіне. Менавіта 20 лютага 2014 года, у дзень самага вялікага кровапраліцця на Еўрамайдане ў Кіеве, расійскія войскі пачалі акупацыю Крыма. На паўвостраве з’явіліся грузавікі без нумароў і ўзброеныя вайскоўцы РФ без апазнавальных знакаў.

За пяць гадоў акупацыі Крым ператварыўся ў «шэрую зону» – тэрыторыю, да якой не могуць атрымаць доступ міжнародныя арганізацыі з мандатам па абароне правоў чалавека (ААН, АБСЕ, Савет Еўропы). Генеральная Асамблея ААН прыняла некалькі рэзалюцый з заклікам да належнага і бесперашкоднага доступу на акупаваны паўвостраў, але з году ў год «сцяна» вакол Крыма становіцца ўсё вышэй.

У сувязі з вострай неабходнасцю міжнароднай прысутнасці ў Крыме ў верасні 2018 года місія з прадстаўнікоў трох Дамоў правоў чалавека – Азербайджана, Беларусі і Украіны – наведала акупаваны паўвостраў і змагла сабраць інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ад саміх крымчан. У фокусе ўвагі місіі былі праблемы свабоды выказвання меркавання, свабоды сходаў і асацыяцый, а таксама становішча праваабаронцаў. У ходзе прэзентацыі будзе прадстаўлена справаздача місіі і абмеркавана сітуацыя з правамі чалавека ў Крыме.

Удзельнікі:
 Таццяна Пячончык, кіраўнік Цэнтра інфармацыі аб правах чалавека (Украіна)
 Кірыл Якімаў, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Адукацыйнага Дома правоў чалавека (Чарнігаў, Украіна);
 Алег Мацкевіч, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Беларускага Дома правоў чалавека імя Б.Звозскава;
 Мэцью Джоунс (Matthew Jones), супрацоўнік па міжнароднай адвакацыі Фонда Дамоў правоў чалавека (Швейцарыя, Жэнева)

Мадэратар – Таццяна Равяка, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Беларускага Дома правоў чалавека імя Б.Звозскава;

Да ўдзелу ў прэзентацыі запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, няўрадавых арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый.

Мовы сустрэчы: руская, з сінхронным перакладам на англійскую.

Пацвердзіць свой удзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можа па адрасе: events.belarus@humanrightshouse.

***

Місія ў Крым была арганізавана Цэнтрам інфармацыі аб правах чалавека Украіны пры падтрымцы Фонда Дамоў правоў чалавека (Осла, Нарвегія) і арганізацыі «Чалавек у нядолі» (Прага, Чэшская Рэспубліка). Прэзентацыі дакладу па выніках візіту адбыліся ў Кіеве, Берліне, Тбілісі, Жэневе, Страсбургу.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
03 жніўня 2025, 16:29
«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
У Хельсінкі праходзіць канферэнцыя "Helsinki+50", на якой выступіла і праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч.
50 гадоў Хельсінкскаму акту: чаму гэта важна для Беларусі і свету
03 жніўня 2025, 16:26
50 гадоў Хельсінкскаму акту: чаму гэта важна для Беларусі і свету
В эти дни проходит конференция Helsinki+50, посвящённая 50-летию подписания Хельсинкского заключительного акта 1975 года.
Альтэрнатыўны даклад БХК аб выкананні Мэты 16: «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты»
03 жніўня 2025, 15:15
Альтэрнатыўны даклад БХК аб выкананні Мэты 16: «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты»
Беларускі Хельсінкскі камітэт падрыхтаваў альтэрнатыўны даклад аб выкананні Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 16 — «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты».
Удзел у культурным жыцці як злачынства. Справаздача грамадзянскай супольнасці аб выкананні Рэспублікай Беларусь Мэтаў устойлівага развіцця
21 ліпеня 2025, 14:21
Удзел у культурным жыцці як злачынства. Справаздача грамадзянскай супольнасці аб выкананні Рэспублікай Беларусь Мэтаў устойлівага развіцця
Беларусь прадстаўляе справаздачу па Мэтах устойлівага развіцця (SDGs) на Палітычным форуме высокага ўзроўню пры ААН.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці