Прызначаныя эксперты ў місію ААН па выяўленні фактаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

20 мая 2021, 12:58
Прызначаныя эксперты ў місію ААН па выяўленні фактаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэле абвясьціла аб прызначэнні трох экспертаў высокага ўзроўню па выяўленні фактаў парушэнняў правоў чалавека, піша на сваёй старонцы Францішак Вячорка, дарадчык Святланы Ціханоўскай.

Экспертамі прызначаныя Карына Маскаленка (Расея), якая будзе выконваць абавязкі старшыні, С'юзан Базілі (Канада) і Марка Міланавіч (Сербія).

Іх задачай будзе збіраць інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама кансалідаваць, захоўваць і аналізаваць доказы парушэнняў правоў чалавека з мэтай прыцягнення памагатых рэжыму да адказнасці.

Раней Святлана Ціханоўская падтрымала рэзалюцыю Рады па правах чалавека ААН аб стварэнні адмысловага мандату і экспертнай групы па Беларусі, а таксама сустрэлася ў Жэнэве з прадстаўнікамі Вярхоўнага камісара.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці