«Рэйкавая вайна» ў Беларусі: што вядома праваабаронцам

14 сакавіка 2022, 10:31
«Рэйкавая вайна» ў Беларусі: што вядома праваабаронцам

Пасля нападу Расіі на Украіну па ўсёй беларускай чыгунцы адбываюцца шматлікія акты сабатажу, каб запаволіць рух цягнікоў.

Так, 28 лютага на лініі Жлобін – Калінкавічы (пабудаванай ў Першую Сусветную вайну для вайсковых эшэлонаў у бок Украіны), на перагоне Астанкавічы – Жэрдзь «рэйкавыя партызаны» спалілі рэлейную шафу сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання. У выніку светлафоры і стрэлкі на гэтым участку перасталі працаваць.

Частку пашкоджанага абсталявання немагчыма адрамантаваць.

«Рэйкавая вайна» адбываецца таемна, і пра акты сабатажу праваабаронцы даведваюцца ад сілавікоў, якія затрымліваюць людзей па падазрэнні ў «партызанцы». Сілавікі здымаюць з некаторымі «пакаяльныя» відэа, дзе бачна, што людзі моцна збітыя.

dzikun_92.png

На фота - Дзяніс Дзікун. У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з яго ўдзелам. На відэа ён кажа, што па ўказанні ByPOL падпаліў яшчэ з двума чалавекамі 28 лютага шафу сігнальнай устаноўкі на станцыі "Жэрдзь-Астанковічы".

Сёння праваабаронцам вядома пра восем затрыманых чалавек па «рэйкавых» справах. Некаторых абвінавачваюць у тэрарызме (арт. 289 КК РБ) , ім пагражае да 20 гадоў турмы.

Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўсё, што вядома пра затрыманых па «рэйкавай вайне», ў адзін артыкул.

"Вось што засталося ад шафы ЦСБ пасля дыверсіі на прыпынку Сінява каля станцыі Стоўбцы, Баранавіцкае аддзяленне Белчыгункі" - напісана ў ТГ-канале "Live. Сообщество железнодорожников Беларуси".

Пра «рэйкавую вайну» таксама распавядае  BYpol (аб’яднанне сілавікоў Беларусі, апазіцыйных рэжыму Аляксандра Лукашэнкі). BYpol узяў на сябе адказнасць за акты сабатажу:

«Знішчаныя шляхам падпалу дзьве шафы кіравання сігналізацыяй, цэнтралізацыяй і блакіроўкай на ўчастках Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў Белчыгункі, чым парушаная работа светлафораў і стрэлачных пераводаў і заблакаваны рух. Таксама на магілёўскім участку закарацілі рэйкавыя ланцугі.

У выніку гэтых і папярэдніх паспяховых акцый – Расейская чыгунка забараніла рух сваіх саставаў, у тым ліку, ваенных эшэлонаў, па Беларусі ўночы. А беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад кіравання лакаматывамі і выездаў на перагоны».

Байпол заяўляе, што акцыі здзейсненыя ў знак салідарнасці з украінскім народам і з мэтай дапамагчы ў вайне супраць расейкага агрэсара.

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці