Right Livelihood і «Вясна» заклікалі ААН стварыць для Беларусі незалежны механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека

26 верасня 2023, 07:24
Right Livelihood і «Вясна» заклікалі ААН стварыць для Беларусі незалежны механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека

22 верасня на 54-й сесіі Рады па правах чалавека ААН слухалі даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, піша "Вясна".

Пасля дзяржавы-удзельніцы і недзяржаўныя арганізацыі выступілі з прамовамі.

Падчас інтэрактыўнага дыялогу 25 верасня выступіў фонд Right Livelihood, які прадставіў сумесную прамову з праваабарончым цэнтрам «Вясна». Фонд падзякаваў Вярхоўнаму камісару за ўвагу да сітуацыі ў Беларусі, дзе праваабарончая дзейнасць прыраўноўваецца да экстрэмізму, а асноўныя правы і свабоды крыміналізуюцца. Таксама прадстаўніцтва звярнула ўвагу на колькасць палітвязняў і нечалавечыя ўмовы, у якіх яны ўтрымліваюцца, а таксама атмасферу страху ўнутры краіны, праз якую ўсё болей беларусаў і беларусак вымушаныя з'язджаць замяжу. Right Livelihood адзначыў, што супраць іх таксама ўзмацняюцца рэпрэсіі і ўзгадалі дазвол завочных судоў і забарону на выдачу пашпартоў усім беларусам і беларускам замежжа.

Падчас дакладу фонд падкрэсліў ролю “Вясны” ў высвятленні сістэмных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, а таксама ўзмацнення ціску на яе, калі ўлады прызналі арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”.

«Мы не можам дапусціць, каб злоўжыванні заставаліся незаўважанымі і забыліся, — гаворыцца ў прамове. — Адказнасць павінна быць забяспечаная. Таму мы заклікаем Раду разглядзець пытанне аб стварэнні цалкам незалежнага механізму расследавання для Беларусі і працягваць заклікаць беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку сяброў “Вясны”: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфу Рабкову і Андрэя Чапюка, і неадкладна выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека»

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці