Рыхтуем альтэрнатыўны даклад у Камітэт ААН па сацыяльных, культурных і эканамічных правах

11 лістапада 2021, 13:45
Рыхтуем альтэрнатыўны даклад у Камітэт ААН па сацыяльных, культурных і эканамічных правах

Беларускі Хельсінкскі Камітэт заклікае беларускія ініцыятывы грамадзянскай супольнасці звярнуцца з альтэрнатыўным дакладам у Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Урад Беларусі плануе падаць свой даклад на пачатку 2022 года.

ПРА ШТО ПІСАЦЬ У АЛЬТЭРНАТЫЎНЫМ ДАКЛАДЗЕ?

Альтэрнатыўны даклад павінен апавядаць аб правах на:

🔴 сацыяльнае забеспячэнне;

🔴 дастатковы жыццёвы ўзровень;

🔴 фізічнае і псіхічнае здароўе;

🔴 адукацыю;

🔴 абарону сям’і і дзяцей;

🔴 працу і справядлівыя ўмовы працы;

🔴 аб прафсаюзных і культурных правах.

У альтэрнатыўным дакладзе важна паведаміць Камітэту ААН пра тое, як выконваюцца сацыяльныя, эканамічныя і культурныя правы асобных … груп: жанчын, дзяцей, нацыянальных меншасцяў, людзей з інваліднасцю, пажылых, жыхароў вёскі.

Альтэрнатыўны даклад трэба даслаць ад 3 студзеня і не пазней за 17 студзеня 2022 года.

Вы можаце звярнуцца па дапамогу ў Беларускі Хельсінкскі Камітэт:

1. Вас пракансультуюць па ўсіх пытаннях, у тым ліку па выкарыстанні іншых міжнародных механізмаў у сваёй дзейнасці. Пішыце на адрас : office@belhelcom.org з пазнакай «даклад у КЭСКП».

2. Калі вы не гатовыя прэзентаваць самастойны даклад, то можаце расказаць пра канкрэтную праблему ў анкеце https://bit.ly/3qp7el3 : Вашае паведамленне пастараюцца ўключыць у кааліцыйны даклад.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці