Шосты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў на постсавецкіх краінах

21 ліпеня 2025, 12:03
Шосты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў на постсавецкіх краінах

Беларусь, 2020. Ілюстрацыйнае фота

Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць", у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з шасці краін рэгіёну АБСЕ (Арменія, Беларусь,  Казахстан, Малдова, Расія і Украіна), прэзэнтавала штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса забароны катаванняў у гэтых краінах, піша "Вясна". Шосты год Беларусь займае ў ім апошняе месца.

Як адзначаюць аўтары даследвання, лідарамі індэкса за 2024 год сталі Арменія і Казахстан. Адмоўнымі лідарамі працягваюць заставацца Беларусь і Расія.

Што такое Індэкс забароны катаванняў?

Індэкс забароны катаванняў — гэта ўнікальны інструмент ацэнкі паўнаты рэалізацыі забароны катаванняў, распрацаваны Рабочай групай у 2020 годзе. Пілотны замер прайшоў у васьмі краінах рэгіёну АБСЕ, грунтуючыся на даныя 2019 года. Індэкс лічыўся па кожнай краіне і ўтрымліваў ацэнкі дзяржаўнага механізму рэагавання на катаванні, судовага кантролю, наяўнасці нормаў у нацыянальным заканадаўстве, якія забараняюць катаванні, узроўню забеспячэння працэсуальных гарантый, якія працуюць на прэвенцыю катаванняў, якія працуюць у краіне механізмаў і сродкаў прэвенцыі катаванняў, ступені прыняцця дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне забароны катаванняў.

Па выніках пілотнага вымярэння Рабочая група правяла серыю абмеркаванняў з мэтай удакладнення параметраў індэкса і забеспячэння больш комплекснага падыходу ў ацэнцы сітуацыі ў краіне. У выніку, у метадалогію Індэкса былі ўнесены шэраг змяненняў — удакладнены і дададзеныя паказчыкі, збалансаваны крытэрыі, якія адлюстроўваюць як нарматыўнае рэгуляванне, так і правапрымяняльную практыку. Акрамя таго, дададзены новы раздзел з ацэнкамі эфектыўнасці расследавання праз апытанні экспертаў у гэтай сферы (адвакатаў, пракурораў, суддзяў, следчых, праваабаронцаў).

У працы над падрыхтоўкай індэкса прынялі ўдзел члены Рабочай групы: Асацыяцыя прома-ЛЕКС (Малдова), Абарона правоў без межаў (Арменія), Каманда супраць катаванняў (Расія), Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванню законнасці (Казахстан), Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь), ГА "Кадзір-касіет" (Казахстан), FREE RIGHTS (Украіна), Фонд "Грамадскі вердыкт" (Расія).

Якая сітуацыя ў Беларусі?

Беларусь у Індэксе традыцыйна заняла апошняе месца, набраўшы ў 2024 годзе -95,02 бала. Гэта ніжэй леташняга паказчыка. 

"Адмоўнымі лідарамі Індэкса забароны катаванняў, як і ў папярэднія гады, працягваюць заставацца Беларусь і Расія. У абедзвюх краінах за 2024 год не назіралася ніякая станоўчая дынаміка, паказчыкі Індэкса застаюцца вельмі нізкімі, па Беларусі выніковая лічба знізілася на 1,19 пункта, па Расіі — на 1,72 пункта", — кажуць эксперты.

СПАМПАВАЦЬ падрабязныя звесткі па Беларусі і іншых краінах

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці