Рада Еўропы 1 лютага запусціла план дзеянняў па падтрымцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Генеральная сакратарка Марыя Пейчыновіч-Бурыч апублікавала план дзеянняў з 15 пунктаў па падтрымцы правоў чалавека ў Беларусі, а таксама прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі, якія імкнуцца да будучай вольнай і дэмакратычнай Беларусі.
Спіс пунктаў распрацаваны сумесна з Кантактнай групай Рады Еўропы па Беларусі. "Вясна" паразмаўляла з праваабаронцам і юрыстам Паўлам Сапелкам аб тым, што такое Кантактная група, хто ў яе ўваходзіць, кім яна створана і якая ў яе сфера дзейнасці.
Будынак офіса Рады Еўропы. Фота: сайт Рады Еўропы
Кантактная група па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю была створаная рашэннем Камітэта Міністраў Рады Еўропы ад 7 верасня 2022 года.
У яе склад на запрашэнне генеральнай сакратаркі Рады Еўропы Марыі Пейчыновіч-Бурыч ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі. Сваю дзейнасць Кантактная група будуе на прынцыпах празрыстасці ва ўзаемадзеянні з шырокім колам грамадскіх ініцыятываў Беларусі. Такі фармат супрацоўніцтва – унікальны.
Плануемыя напрамкі дзейнасці - укараненне стандартаў Савета Еўропы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі; прапаганда адмены смяротнага пакарання ў беларускім грамадстве; падтрымка журналістаў у выгнанні; падтрымка ахвяраў рэпрэсій, уключаючы палітвязняў; мерапрыемства па нарошчванні патэнцыялу для ўзмацнення і распрацоўкі заканадаўства і палітыкі, звязанай з гендэрнай роўнасцю і насіллем у адносінах да жанчын у адпаведнасці з стандартамі Савета Еўропы; дзейнасць па нарошчванні патэнцыялу для ўмацавання і развіцця заканадаўства і палітыкі, якія тычацца недыскрымінаці; умацаванне палітычнага дыялогу; нарошчванне патэнцыялу па адвакацыі і дэмакратычнаму ўдзелу моладзі і інш.
Святлана Ціханоўская паведаміла, што стварэнне Кантактнай групы – гэта першы крок на шляху далучэння Беларусі да Рады Еўропы.
Павел Сапелка тлумачыць, што вынікам гэтага крока будзе супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных палітыкаў з РЕ, але мэтай безумоўна ёсць паўнавартаснае сяброўства дзяржавы. На жаль гэта немагчыма без таго, каб Беларусь атрымала законную ўладу і выканала ўмовы для ўступлення ў РЕ. Супрацоўніцтва дзяржаў у РЕ вядзецца шляхам разгляду пытанняў, да якіх ёсць агульная цікавасць, заключэннем пагадненняў, правядзеннем сумесных дзеянняў у эканамічнай, сацыяльнай, культурнай, навуковай, юрыдычнай і адміністрацыйнай галінах, роўна як і шляхам абароны і развіцця правоў чалавека і асноўных свабод – гэта замацавана Статутам РЕ.
17 сакавіка Рада Еўропы спыніла дачыненні з Беларуссю і прыпыніла права яе ўдзелу ў мерапрыемствах Рады. Разам з тым, дэпутаты арганізацыі агучылі намер умацоўваць дачыненні з беларускай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй у выгнанні, надзяляючы асаблівую ўвагу беларускай моладзі, незалежным СМІ і праваабаронцам.
Кантактная група – гэта замена афіцыйнага Мінска, але гэта не замена паўнавартаснаму прадстаўніцтву дзяржавы. Зараз Кантактная група мае шанец нагнаць упушчаныя дзяржавай магчымасці па супрацоўніцтве ў тых галінах, дзе гэта магчыма.
Гэта будзе залежыць ад мэты і фармату мерапрыемстваў, у цэлым гэта робіцца для таго, каб кожны і кожная, хто падзяляе каштоўнасці правоў чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці маглі знайсці свае кропкі прыкладання намаганняў для лепшай будучыні.
Рада Еўропы (РЕ) – рэгіянальная міжнародная арганізацыя, якая была створана ў 1949 годзе. На сёння яна налічвае 46 краін-удзельніц. Мэтай РЕ з’яўляецца развіццё агульных дэмакратычных прынцыпаў.
Асноўным дакументам РЕ з’яўляецца Канвенцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод.
Варта адрозніваць Раду Еўропы ад Еўрапейскага Саюза, які складаецца з 27 чальцоў. Ніводная краіна не ўступіла ў ЕС, не з’яўляючыся чальцом Рады Еўропы. РЕ працуе ў шчыльным партнёрстве з ЕС і ААН.